Галіна Войцік
беларуская журналістка, філёляг From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Галíна Во́йцік (у замужжы Луцкевіч; 1 ліпеня 1927, Вільня — 13 жніўня 2007, Вільня, Летува) — беларуская публіцыстка, пэдагогіца, германістка, мэмуарыстка, перакладніца.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Галіна Войцік нарадзілася 1 ліпеня 1927 году ў Вільні. Яна была дачкой Антона Войціка і Зоські Верас. Вучылася ў Віленскай беларускай гімназіі, Віленскім унівэрсытэце. Закончыла асьпірантуру пры Інстытуце замежных моваў у Маскве (1963). Абараніла кандыдацкую дысэртацыю. Выкладала ў Гарадзенскім пэдінстытуце 5 гадоў. Потым выкладала нямецкую мову ў Віленскім пэдінстытуце, працавала на беларускай катэдры Віленскага пэдунівэрсытэту[1].
Галіна Войцік стварыла нізку "Партрэтаў віленчукоў" пра знакамітых беларускіх дзеячоў, у тым ліку і пра свайго мужа Лявона Луцкевіча, якога яна перажыла роўна на 10 гадоў[1].
Галіна Войцік памерла 13 жніўня 2007 году ў Вільні. Пахаваная на Літарацкай горцы віленскіх могілак Росы побач з сваім мужам Лявонам Луцкевічам[2].
Remove ads
Творчасьць
Аўтарка працаў па германістыцы, гістарычных дасьледаваньняў і партрэтаў беларусаў Віленшчыны «Зоська Верас» (1992), «Лявон Луцкевіч» (1999), «Барыс Кіт» (2001), разам з мужам, Л. Луцкевічам, — «Аляксандр Коўш», «Аляксандр Уласаў», «Янка Шутовіч», «Пётра Сергіевіч» (усе 2000), «Канстанцін Галкоўскі», «Мар'ян Пецюкевіч» (абедзьве 2001), «Адам Станкевіч», «Антон Антановіч» (абедзьве 2002)[3].
На беларускую мову пераклала зь летувіскай нарысы «Па Віліі» Ч. Кудабы (1992) і «Вучыцца жыць» А. Жэмайціце (1988)[3]. Таксама пераклала зь беларускай на летувіскую асобныя працы (артыкулы) свайго мужа Лявона Луцкевіча.
Напісала мэмуары пра свае жыцьцё і жыцьцё беларусаў Вільні, якія друкаваліся ў газэтах «Наша Ніва» і «Рунь»[4].
Remove ads
Творы
• «Зоська Верас» (1992),
• «Лявон Луцкевіч» (1999),
• «Аляксандр Коўш» (2000),
• «Аляксандр Уласаў» (2000),
• «Янка Шутовіч» (2000),
• «Пётра Сергіевіч» (2000),
• «Барыс Кіт» (2001),
• «Канстанцін Галкоўскі» (2001),
• «Мар'ян Пецюкевіч» (2001),
• «Адам Станкевіч» (2002),
• «Антон Антановіч» (2002).
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads