Галіна Лагунова
беларускі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Галіна Мікалаеўна Лагунова (нар. 1954, Прапойск, Магілёўская вобласьць, цяпер Беларусь) — дзяржаўная дзяячка Беларусі.
Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Беларусі 7-га скліканьня (зь 2019 году) ад Шабаноўскай акругі № 91 у Менску. Заняла ў Палаце прадстаўнікоў пасаду намесьніцы старшыні Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы. Была дырэктаркай Менскага гандлёвага каледжу Белкаапсаюзу.
Remove ads
Жыцьцяпіс
У 1977 годзе скончыла Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут па спэцыяльнасьці «Матэматыка». Працавала выхавальніцай прышкольнага інтэрнату і настаўніцай матэматыкі Маляціцкай сярэдняй школы ў Крычаўскім раёне (Магілёўская вобласьць). Пазьней стала намесьніцай дырэктара ў навучальнай працы Купіскай базавай школы ў Падрукшы (Браслаўскі раён). Затым перайшла на працу загадніцай Вайнюнскай пачатковай школы Браслаўскага раёну (Віцебская вобласьць). Урэшце, стала намесьніцай дырэктара ў адміністрацыйна-гаспадарчай працы Менскага гандлёвага каледжу Белкаапсаюзу, які пазьней ўзначаліла[1].
Remove ads
Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў
17 лістапада 2019 году абраралася ў Палату прадстаўнікоў 7-га скліканьня ад Шабаноўскай акругі № 91 у Заводзкім раёне Менску[2]. 19 сьнежня 2019 году заняла пасаду намесьніцы старшыні Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы[3]. Стала сяброўкай 5 працоўных групаў Нацыянальнага сходу Беларусі па супрацы з замежнымі парлямэнтамі — Альжыру, Бразыліі, Сэрбіі, Таджыкістану і Турэччыны. Адказвала за 2 законапраекты, прынятыя на прапанову Савету міністраў Беларусі[1]:
- 11 чэрвеня 2020 году ў адным чытаньні «Аб ратыфікацыі Пратаколу аб унясеньні зьмяненьняў у Дамову аб Эўразійскім эканамічным зьвязе ад 29 траўня 2014 году»[4];
- 30 красавіка 2021 году ў 2-м чытаньні «Аб зьмяненьні Закону «Аб інвэстыцыях», паводле якога ўводзілася своечасовае і поўнае пакрыцьцё кошту маёмасьці ў выпадку нацыяналізацыі[5].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads