Гамэльстад
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гамэльста́д (па-швэдзку: Gammelstad, з 1987 афіцыйна Гамэльстадэн, даслоўна «Стары горад» (маецца на ўвазе Люлеа) — мястэчка на поўначы Швэцыі, у складзе камуны Люлеа, у некалькіх кілямэтрах на захад ад яе адміністрацыйнага цэнтру. Насельніцтва 4 960 чалавек (2010). Разьмешчаны вакол сярэднявечнай царквы цэнтар мястэчка ўключаны ў Сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.
Remove ads
Гісторыя
Тысячу гадоў таму ўзровень мора быў на 10 мэтраў вышэй, і на месцы сучаснага ўзгорку Гамэльстаду была толькі невялічкая выспа. У пачатку XIV стагодзьдзя тут узьнікае гандлёвае месца. У 1323 годзе, каб замацаваць за сабою гэтыя тэрыторыі, Швэдзкая дзяржава накіроўвае сюды шляхту і духавенства зь Сярэдняй Швэцыі. Ужо ў 1339 годзе ў Люлеа, пачаткам якога і быў Гамэльстад, была пабудавана драўляная царква. Такім чынам, у сучасным Нарботэне пачынаюць дзейнічаць швэдзкая сыстэма падаткаў, законы і царква. У XV стагодзьдзі была пабудавана каменная царква Недэрлюлеа (Ніжняга Люлеа), якая добра захавалася да нашага часу. У 1621 годзе кароль Густаў II Адольф заснаваў тут горад — Люлеа, аднак ужо ў 1649 годзе было вырашана перанесьці яго на ўсход. З таго часу Стары Люлеа стаў называцца проста Стары горад — Гамэльстад. З 1863 да 1968 Гамэльстад быў цэнтрам камуны Недэрлюлеа: у гэты час вакол Царкоўнага мястэчка ўзьніклі новыя кварталы. У 1969 мястэчка ўвайшло ў склад камуны Люлеа.
Remove ads
Царкоўнае мястэчка
Г.зв. Царкоўнае мястэчка Гамэльстаду ўзьнікла вакол каменнай царквы Недэрлюлеа чурка XV стагодзьдзя. Акрамя самой царквы, яно ўключае 408 хатак, падзеленых на 553 пакоі, якія былі прызначаны для сялянаў якія прыязджалі з далёкіх хутароў і пасяленьняў на нядзельную царкоўную службу, каб ім было дзе спыніцца.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads