Люлеа
места ў Нарботэне (Швэцыя) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Люлеа (па-швэдзку: Luleå, па-паўночнасаамску Luleju, па-люле-саамску Julev, па-фінску: Luulaja) — горад на поўначы Швэцыі, цэнтар аднайменнай камуны і найпаўночнага лэну краіны — Нарботэну. Насельніцтва на 31 сьнежня 2015 году — 43 574 чалавекі (найбуйнейшы ў Нарботэне). Буйны цэнтар мэталюргіі. Месцазнаходжаньне найпаўночнейшага ў Швэцыі тэхнічнага ўнівэрсытэту.
Remove ads
Гісторыя

Люлеа быў заснаваны ў XIV стагодзьдзі на месцы сучаснага Гамэльстаду (даслоўна «Старога гораду»), як важнае гандлёвае мястэчка. У 1621 годзе Люлеа атрымаў гарадзкія прывілеі, аднак праз узьняцьце глебы яго порт ужо не адпавядаў на гэты час свайму назначэньню, і ў 1649 годзе было вырашана пабудаваць Новы Люлеа, за некалькі кілямэтраў на ўсход ад Старога. Новы Люлеа меў квадратную пляніроўку, якая, па большай частцы, захавалася й сёньня. У 1888 годзе да Люлеа была пракладзена чыгунка, якая злучыла яго зь мястэчкам Мальмбэргет — важным цэнтрам здабычы жалезнай руды. У XX стагодзьдзі горад расьце і становіцца важным прамысловым і партовым горадам на поўначы Швэцыі. У 1971 годзе ў горадзе была заснаваная Вышэйшая тэхнічная школа, якая ў 1997 атрымала статус унівэрсытэту.
Remove ads
Спорт
Люлеа вядомы сваімі хакейнай (Luleå Hockey) ды баскетбольнымі камандамі (LF Basket Norrbotten і Northland Basket)
Славутасьці

- Нэагатычная Катэдра (канец XIX стагодзьдзя)
- Нарботэнскі тэатар
- Музэй Нарботэну
- Гамэльстад — старажытнае царкоўнае мястэчка, першапачатковае месца заснаваньня Люлеа, якое ўключана ў Сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО
Асобы
- Мод Адамс — швэдзкая акторка
- Крыстафэр Острэм — швэдзкі сьпявак
- Пэр Ледын — швэдкі хакеіст
Гарады-сябры
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads