Ганна Севярынец

беларуская настаўніца, журналістка, пісьменьніца From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Га́нна Канстанці́наўна Севяры́нец (нар. 23 кастрычніка 1975, Менск) — беларуская пісьменьніца, настаўніца і літаратуразнаўца[5].

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзілася ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і беларускага журналіста Канстанціна Севярынца. Скончыла Філялягічны факультэт БДУ, асьпірантуру на катэдры расейскай літаратуры. Жыве ў Смалявічах.

Працавала ў школах і гімназіях Менску, пэўны час — у камэрцыйнай сфэры. Потым выкладала беларускую і расейскую мову і літаратуру ў Смалявіцкай раённай гімназіі. У 2019 годзе стала Настаўнікам году Смалявіцкага раёну. Улетку 2020 году ў яе скончыўся 5-гадовы працоўны кантракт, які адміністрацыя не працягнула[6]. Гэтаму папярэднічала публікацыя верша «А я за вас не галасавала ніколі» на сайце Радыё Свабода[7] як рэакцыі на ваяўнічыя заявы кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, дзе той згадаў расстрэл тысячы чалавек у Андыжане кіраўніком Узбэкістану Ісламам Карымавам дзеля здушэньня путчу.

Пасьля звальненьня працавала ў прыватнай гімназыі[8].

Уваходзіла ў Каардынацыйную раду.

Замужам, трое дзяцей[8].

Remove ads

Прэміі

  • 2014 год — «Эксьлібрыс», за эсэ «Беларуская мова: онтагенэз».
  • 2017 год — «Гліняны Вялес», за кнігу «Дзень Святога Патрыка».
  • 2018 год — доўгі сьпіс Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца, за кнігу «Дзень Святога Патрыка».
  • 2018 год — «Празрысты Эол», за вызначэньне дакладнай даты напісаньня верша Алеся Дудара «Пасеклі край наш папалам».
  • 2019 год — «Чалавек году» (паводле вэрсіі газэты Наша Ніва), за асьветніцкую працу.
  • 2020 год — кароткі сьпіс Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца за кнігу «Гасцініца „Бельгія“».
Remove ads

Бібліяграфія

Проза

  • «Дзень Святога Патрыка» (2017 г., выд. «Рэгістр»)[9]
  • «Гасцініца „Бельгія“» (2019 г., выд. «Рэгістр»)
  • «Мая школа» (2021 г., выд. «Лімарыус»)

Публіцыстыка

  • «Уладзімір Дубоўка: ён і пра яго». Дакументальная біяграфія. (2017 г., выд. «Лімарыус»)
  • Алесь Дудар. Выбраныя творы. Укладанне, прадмова, каментары Г. Севярынец (2017 г., выд. «Лімарыус»)
  • «Вакол Пятра Глебкі» (2019 г., выд. «Лімарыус»)
  • «Янка Купала. Выбраныя творы». Укладанне, прадмова, каментары Г. Севярынец (2020 г., выд. «Лімарыус»)
  • «Тры Анегіны: Пушкін, Дудар, Куляшоў». Укладанне, прадмова, каментары Г. Севярынец (2020 г., выд. «Рэгістр»)

Паэзія

  • «Тое, што сказалася вершам» (2023 г., выд. «Hochroth», Візенбург/Марк, Германія)

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads