Ганна (вёска)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Га́нна (польск. Hanna) — вёска ў Польшчы, на рацэ Ганцы. Цэнтар сельскай гміны Ўладаўскага павету Люблінскага ваяводзтва. Знаходзіцца за 19 км на поўнач ад Уладава і за 83 км на паўночны ўсход ад Любліна.
Ганна — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Берасьцейшчыны, побач зь якім праходзіць паўднёва-заходняя мяжа этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захавалася былая ўніяцкая царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла, помнік архітэктуры XVIII ст.
Remove ads
Назва
Паводле мясцовага паданьня, сваю назву вёска атрымала ад імя каралевы і вялікай княгіні Ганны, якая тут спынялася ў час падарожжа на Русь.
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Першы пісьмовы ўпамін пра Ганну датуецца 1546 годам, калі Багдан Багавіцін надаў ёй Магдэбурскае права. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў мястэчка ўвайшло ў Берасьцейскі павет Берасьцейскага ваяводзтва.
У XVII ст. Ганна ўвайшла ў склад Нясьвіскай ардынацыі князёў Радзівілаў. У 1739 годзе тут збудавалі царкву, фундаваную ў 1750 годзе Геранімам Флярыянам Радзівілам.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Ганна апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, ува Ўладаўскім павеце Седлецкай губэрні. Гэта адарвала мястэчка ад губэрняў зь пераважна беларускім насельніцтвам. 20 сакавіка 1821 году расейскія ўлады панізілі афіцыйны статус мястэчка да вёскі[1]. На 1827 год тут было 73 будынкі.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Ганну занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Ганна апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў 1939 годзе Ганну занялі войскі Трэцяга Райху.
У 1944 годзе Ганну занялі савецкія войскі, па чым яе зноў перадалі Польшчы.
Remove ads
Насельніцтва
- XIX стагодзьдзе: 1827 год — 427 чал.[2]
- XXI стагодзьдзе: 2011 год — 719 чал.
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
- Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (1739)
Галерэя
- Краявіды Ганны
- Царква да рэканструкцыі
- Званіца пры царкве
- Капліца пры царкве
- Могілкавая капліца
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads