Ганчароўка (Бабруйскі раён)
вёска ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ганчаро́ўка[1] (па-расейску: Гончаровка) — вёска ў Хімоўскім сельсавеце Бабруйскага раёну Магілёўскае вобласьці. Знаходзіцца паблізу шашы Бабруйск — Магілёў за 10 км ад чыгуначнае станцыі Бярэзіна на лініі Бабруйск — Жлобін.
Remove ads
Гісторыя
Назоў паходзіць ад роду заняткаў пасяленцаў — ганчарства ці ад прозьвішча Ганчар (Ганчароў). Заснаваная ў 1925 годзе на колішніх панскіх землях сялянамі з навакольных вёсак як пасёлак. У 1926 годзе тут было 5 двароў і 23 жыхары. У 1934 годзе быў створаны калгас «Сталінская перамога». Першым пахаваным на мясцовых могілках быў 87-гадовы Іван Балдзенка ў 1940 годзе. У 1941—1944 гадах вёска была акупаваная нямецкімі войскамі, старастам быў прызначаны Павал Асіпёнак, які быў неўзабаве забіты партызанамі. У 1944 годзе падчас вызваленьня вёскі загінула 36 савецкіх жаўнераў. Агулам за гады ВАВ на фронце загінула 16 вяскоўцаў.
У 1959 годзе ў вёсцы жыло 106 чалавек. У 1967 годзе да Ганчароўкі далучылі вёску Новая Вёска, у 1970 годзе тут было 205 жыхароў. У 1986 годзе — 63 гаспадаркі й 135 жыхароў, сама вёска ўваходзіла ў склад калгасу «Шлях Леніна». У 1997 годзе дзейнічала крама.
Remove ads
Насельніцтва
- 1997 год — 78 чалавек, 48 двароў
- 1999 год — 72 чалавекі
- 2007 год — 64 чалавекі, 40 гаспадарак[2].
- 2010 год — 42 чалавекі
Пляніроўка
Вёска ўяўляе сабой арыентаваную з паўднёвага захаду на паўночны ўсход прамалінейную вуліцу з двухбаковай драўлянай забудовай сядзібнага тыпу.
Славутасьці
На вясковых могілках знаходзіцца агульная магіла савецкіх вояў, якія загінулі пры вызваленьні вёскі, у 1975 годзе тут быў пастаўлены помнік-абэліск.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads