Новае Места (Бранская вобласьць)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Новае Места — вёска ў Расеі, каля ракі Іпуці. Уваходзіць у склад Шаломаўскага сельскага паселішча Навазыбкаўскага раёну Бранскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 437 чалавек.
Новае Места — места гістарычнай Старадубшчыны (частка Смаленшчыны і Севершчыны), на этнічнай тэрыторыі беларусаў.
Remove ads
Гісторыя
Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай
Упершыню ўпамінаецца ў 1560 годзе як сяло Тростань у Маскоўскай дзяржаве.
У пачатку XVII ст. Тростань увайшла ў склад Вялікага Княства Літоўскага, што пацьвердзіла Дэвулінскае замірэньне 1618 году. Пад 1625 годам упамінаецца як селішча Тростанскае. У гэты ж час утварылася паселішча Новая Тростань, а за Старой Тростаньню замацавалася назва Засу́ха. З пачаткам вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай у 1654 годзе Засуху захапілі маскоўскія войскі.
Пад уладай Маскоўскай дзяржавы і Расейскай імпэрыі
Згодна з Андрусаўскім замірэньнем 1667 году Засуха апынулася ў складзе Маскоўскай дзяржавы, сяло Старадубскага палку. У 1781 годзе яна атрымала статус павятовага места Ноўгарад-Северскага намесьніцтва і назву Новае Места (з 1802 году ў Чарнігаўскай губэрні). У 1786 годзе ўкраінскі гісторык і этнограф Апанас Шафорнскі(uk) адзначаў, што вакол Гародні і Новага Места гавораць ужо «па-літоўску»[1].
У 1809 годзе Новае Места засталося па-за штатам, цэнтар Навамескага павету перавялі ў Навазыбкаў. 17 лістапада 1865 году зьявіўся праект мескага гербу «ў зялёным полі залаты крыж у суправаджэньні залатых пчол, ножкі і вусы ў якіх чырвоныя»[2]. У канцы XIX ст. у месьце было 184 будынкі, дзеялі царква і юдэйскі малітоўны дом, працавала расейская царкоўна-прыходзкая вучэльня.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Новае Места абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР[3] (паводле іншых зьвестак[4], Новае Места не ўваходзіла ў склад БССР). Аднак 16 студзеня Масква адабрала места разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. 6 чэрвеня 1925 году статус Новага Места панізілі да сяла, з 1929 году ў Навазыбкаўскім раёне.
Remove ads
Насельніцтва
- XIX стагодзьдзе: 1886 — 1239 чал.[5]; 1896 — 1610 чал. (826 муж. і 784 жан.), зь іх шляхты 31, духоўнага стану 12, ганаровых грамадзянаў і купцоў 23, мяшчанаў 426, сялянаў 1109, іншых станаў 9; праваслаўных 1405, каталікоў 22, пратэстантаў 8, юдэяў 169, іншай веры 6[6]
- XXI стагодзьдзе: 2009 год — 432 чал.; 2010 год — 437 чал.
Турыстычная інфармацыя
Узвышша каля Новага Места (на правым беразе Іпуці) зьяўляецца адзіным у Бранскай вобласьці сьведчаньнем пра даледавіковы рэльеф, дзе на паверхню выходзяць пяскі троеснай сыстэмы.
Глядзіце таксама
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads