Гердзень (імя)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гердзень (Гірдзен), Гердзін (Гердын, Гардзінь) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Гардзін, Гардэн, Гердзін, Гердзіна або Герцін (Gardin, Garden[1], Gerdin[2], Gerdina[3], Geerdina[4], Gertinus[5]) — імя германскага паходжаньня[6]. Іменная аснова -гард- (-герд-, -герт-) (імёны ліцьвінаў Альгерд, Мундыгерд, Тэўтыгерд; германскія імёны Algardus, Mundgerd, Teutgerdis) паходзіць ад гоцкага gairdan 'падпяразваць' (пераноснае 'ахоўваць'), garda 'агароджа' (пераноснае 'ахова, бясьпека')[7]. Такім парадкам, імя Гердзень азначае «ахоўнік»[8].
Адпаведнасьць імя Гардзін германскаму імю Gardin, засьведчанаму ў IX стагодзьдзі, сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[9].
Мовазнаўца і гісторык Алесь Жлутка супастаўляе імя Гердзень з адпаведнікамі ст.-польск. Gerdin (1445), Gerden (1471), Girden (1460); ст.-чэск. Gridon (1029), Gherdon (1186), Hyrdon (1205); серб. Gerdanus (1278—1301) і тлумачыць яго як скарочаную форму (гіпакарыстык) ад двухасноўнага імя Гердобор, Gerdobor[10]. Гісторык Павал Урбан у сваёй кнізе «Старажытныя ліцьвіны» таксама адзначае яшчэ адзін адпаведнік — памянёнага Козьмам Праскім чэскага вяльможу Грдоня, сына Янека[11].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Gerden (Gerdin, Girden)[12].
У Прусіі адзначалася прозьвішча Gardien (Gardin)[13][14]. У ваколіцах Мэмэлю бытавала прозьвішча Gerdien[15].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Gerdine de Nailse (15 чэрвеня 1260 году)[16][17]; Гердень (1263 год[18], Наўгародзкі першы летапіс[19], Наўгародзкі чацьверты летапіс[20], Сафійскі першы летапіс[21]); Hirdeny Zabelski[a] або Гирдений Забельский[b] (1370—1387 гады)[22]; Ердень[23] або Гердень[24] (Васкрасенскі летапіс); вотчину въ Масалскомъ уѣздѣ село Гертенъ (Новы летапісец)[25]; Gerdzina (1671—1681 гады)[26]; Łukasz Girdenowicz (1667 год)[27]; Józefata Gardiniewicz (1837 год)[28]; Justyn Gardziniewicz (1839 год)[29].
Remove ads
Носьбіты
- Гердзень (каля 1190—1267) — князь полацкі
- Гірдзені Забельскі — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў грамаце полацкага князя Андрэя Альгердавіча
- Вас Гердынавіч (Vassus Gerdynowic) — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў фундацыі Яна Гаштольда на касьцёл у Тыкоціне ад 1437 году[30]
У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналася сяло Гердзены каля Крэтынгі[31].
У XVI ст. існавала «поле» Гардыны ў Жамойцкім старостве[32]. У 1594 годзе ўпаміналася зямля Гердзены ў Жамойцкім старостве[33].
У гістарычнай Прусіі існуе вёска Гардыны.
Remove ads
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads