Гары Мэдэль
чылійскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Га́ры Але́ксіс Мэдэ́ль Со́та (па-гішпанску: Gary Alexis Medel Soto; нарадзіўся 3 жніўня 1987 году, Сант’яга-дэ-Чылі, Чылі) — чылійскі футбаліст, паўабаронца абарончага пляну клюбу «Ўнівэрсыдад Католіка» і нацыянальнай зборнай Чылі.
Remove ads
Кар’ера
Кар’еру пачаў у родным клюбе «Ўнівэрсыдад Католіка» ў 2006 годзе. У 2007 годзе запіў свой першы гол у чэмпіянаце Чылі. У 2008 годзе быў прызнаны найлепшым футбалістам краіны, пасьля чаго стала стаў запрашацца ў склад нацыянальнай зборнай Чылі.
20 ліпеня 2009 году перайшоў у склад аргентынскага клюбу «Бока Хуніёрс». 21 студзеня 2011 году быў далучаны да табару «Сэвільлі». 11 жніўня 2013 году «Кардыф Сіці» афіцыйна пацьвердзіў складаньне кантракт з чылійцам, у выніку за рэкордную для клюбу суму ў 11 млн фунтаў стэрлінгаў гулец перайшоў у склад ўэйлскай каманды[4]. Дэбютаваў за клюб 17 жніўня, у матчы супраць «Ўэст Гэм Юнайтэд», якая скончылася паразай «Кардыфу» зь лікам 0:2.
9 жніўня 2014 году перайшоў у табар італьянскага «Інтэру» за 10 млн эўра, у сувязі з вылетам «Кардыф Сіці» з Прэм’ер-лігі[5]. Дэбютаваў у складзе новага клюбу 31 жніўня ў першым туры Сэрыі A ў матчы супраць «Тарына», які скончыўся зь лікам 0:0. Гары правёў на пляцоўцы ўсе 90 хвілінаў.
У жніўні 2019 году перайшоў у футбольны клюб Балёньня[6].
Міжнародная
Дэбютаваў у складзе зборнай Чылі ў сакавіку 2007 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Аргентыны.
Remove ads
Дасягненьні
Чылі:
- Уладальнік Кубка Амэрыкі: 2015, 2016
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads