Гацукоўскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Слуцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гацуко́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слуцкага раёну Менскае вобласьці. Цэнтар — вёска Гацук.
Remove ads
Гісторыя
20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Грэскага раёну Слуцкай акругі. 8 ліпеня 1931 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Слуцкага раёну. 15 сьнежня 1931 году сельсавет далучаны да Ўзьдзенскага раёну. 12 лютага 1935 году сельсавет перададзены адноўленаму Грэскаму раёну. 17 сьнежня 1956 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Ўзьдзенскага раёну. 25 сьнежня 1962 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Слуцкага раёну.
28 траўня 2013 году ў склад сельсавету перададзеныя вёскі Вераб’ёва, Забелы, Ульянаўка, Швяды, Шышчыцы, Яўладавічы, якія ўваходзілі ў склад Грэскага сельсавету[1].
Remove ads
Насельніцтва
У склад сельсавету ўваходзяць 8 вёсак, у якіх налічваецца 714 двароў і жывуць 1073 жыхары.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads