Жамыслаўль

вёска ў Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Жамыслаўль
Remove ads

Жамысла́ўль[1], Жэмласлаў[2] — вёска ў Беларусі, на правым беразе ракі Гаўі. Уваходзіць у склад Суботніцкага сельсавету Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Хуткія факты
Remove ads

Назва

Існуе меркаваньне, што афіцыйная назва «Жамыслаўль» зьяўляецца няслушным перакручваньнем традыцыйнай назвы паселішча «Жэмласлаў». Менавіта гэтая назва найбольш адпавядае вымаўленьню мясцовых жыхароў. Тым часам сам тапонім утварыўся ад прозьвішча Жэмла[2].

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Мяркуецца, што першай назвай паселішча была Пятроўшчына[2], а маёнтак зваўся Кандрацішкі. Яны ўваходзілі ў склад Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва і былі ў валоданьні Яна Зяновіча. У 1587 годзе ягоныя дзеці прадалі Кандрацішкі ашмянскаму падкаморніку Стэфану Роскаму. У той час да маёнтку належалі вёскі Шайдзюны, Высоцкія, Жамайтукі, а таксама частка пушчы, што ляжала ўздоўж дарогі зь Дзевянішак у Наваградак.

Каля 1700 году маётак знаходзіўся ў валоданьні Марцыяна з Тучына Жэмлы, падкаморага ашмянскага[3].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Жэмласлаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Ашмянскім павеце Віленскай губэрні. 4 студзеня 1807 году граф Якуб Умястоўскі, які набыў маёнтак у Антонія Кяневіча, мазырскага земскага судзьдзі, распачаў тут будаваньне палаца. Якуб пераехаў у Жэмласлаў з Клявіцы, якую разам з братам Марцінам яны купілі ў Вінцэнта Грабскага ў 1786 годзе. Граф любіў падабенства, таму дом стаўся паменшанай копіяй Лазенкаўскага палаца ў Варшаве.

Каля 1861 году ў склад маёнтку Жэмласлава ўваходзіла 13 мясцовасьцяў, у тым ліку вёскі: Бялыншчына, Навасады, Раманы, Рыбакі, Шайдзюны, Шаркуці, Высоцкія, Жамайтукі. Увесну і ўлетку 1861 году тут адбыліся сялянскія хваляваньні, якія скончыліся сутычкай з расейскім войскам; непакорлівых цягнулі на пакараньне ў Жэмласлаў, дзе стаялі казакі. Францішак Багушэвіч прысьвяціў гэтым падзеям верш «Хрэсьбіны Мацюка», у якім апавядаецца пра маскалізацыю колішняга Вялікага Княства Літоўскага праз гвалтоўнае далучэньнем тутэйшых сялянаў-каталікоў да Маскоўскага патрыярхату. Тым часам нязгодных зьмяніць веру расейскія карнікі абвяшчалі «палякамі»: Ну і далі ж мне добра на знак: Цягнулі, біўшы, у Замаслаў, Каб помніў крэпка, што я паляк, Каб і вам гэта здарэньне сказаў![4].

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Жэмласлаў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[5]. Паводле Рыскай мірнай дамовы (1921) Жэмласлаў апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.

У 1939 годзе Жэмласлаў увайшоў у БССР. 19 лістапада 2000 году ў вёсцы адбылося ўрачыстае аьвячэньне каталіцкай капліцы пад тытулам Хрыста Валадара[6]. У 2000-я гады Жэмласлаў атрымаў афіцыйны статус аграгарадку.

Remove ads

Насельніцтва

  • XIX стагодзьдзе: 1861 год — 475 чал. (у маёнтку)
  • XX стагодзьдзе: 1999 год — 550 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2009 год — 456 чал.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

Страчаная спадчына

  • Дом адпачынку (1930-я)

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads