Крагулі

Вёска ў Славаччыне From Wikipedia, the free encyclopedia

Крагулі
Remove ads

Кра́гулі (па-славацку: Krahule, па-нямецку: Blaufuß, па-вугорску: Kékellő) — вёска ў раёне Ж’яр над Гронам Банскабыстрыцкага краю Славаччыны, разьмешчаная ў цэнтральнай частцы Крэмніцкіх гораў. Вядомая як «геаграфічны цэнтар Эўропы».

Хуткія факты
Remove ads

Геаграфія

Вёска знаходзіцца ў цэнтральнай частцы Крэмніцкіх гораў на вышыні 872 м н. у. м., за 3 км на паўночны ўсход ад Крэмніцы. Ля вёскі, за 2,4 км на паўночны захад у бок Крэмніцкіх Баняў, знаходзіцца меркаваны геаграфічны цэнтар Эўропы.

Гісторыя

Вёска ўзьнікла падчас нямецкай калянізацыі, першыя згадкі пра яе адносяцца да 1331 року, калі ў дакумэнтах згаданы жыхар Бляўфус («блакітная нага»), праўдападобны заснавальнік паселішча. Сама вёска ўпершыню сустракаецца ў летапісах толькі ў 1442—1443 роках, а ейныя жыхары займаліся пастухоўствам(sk) і працавалі ў крэмніцкіх шахтах.

Амаль да канца XVIII стагодзьдзя адносілася да парафіі Пяргаў (цяпер Крэмніцкія Бані). У 1788 тут была пастаўленая капліца і заведзеная мэтрыка(sk). Асобная парафія ўтварылася ў 1806 року, калі быў высьвячаны касьцёл сьв. Яна Непамуцкага. Будынак сучаснай школы пастаўлены ў 1881 року, аднак падобная інстытуцыя дзейнічала ўжо з 1788.

У 1944—1945 роках мноства карпацкіх немцаў зьехалі перад надыходам Савецкай арміі. Камуністычная ўлада ў 1948 року перайменавала паселішча ў Крагулі і насяліла яго славакамі.

Частка жыхароў дагэтуль пражывае ў драўляных хатах і абрабляе высакагорныя палі і лугі. Тут добра расьце чорны авёс і «бляўфускі мак», які цэніцца на крэмніцкім рынку сваёй якасьцю.

Remove ads

Насельніцтва

Thumb
Дзьвюхмоўная славацка-нямецкая таблічка на ўезьдзе ў вёску Крагулі (па-нямецку Бляўфус) — адзіную ў Славаччыне, дзе колькасьць нямецкіх жыхароў перавышае 20%

У Крагулях найбольшая ў Славаччыне адносная колькасьць нямецкіх жыхароў. Паводле вынікаў перапісу 2001 року 35 са 144 жыхароў назваліся карпацкімі немцамі. У выніку кіраўніцтва муніцыпалітэту прыняло нямецкую мову другой афіцыйнай дадаткова да славацкай. Такім чынам, Крагулі — адзіная вёска ў Славаччыне, якая выкарыстоўвае дзьве афіцыйныя мовы.

Нацыянальны склад

Больш інфармацыі Крагулі ...
Больш інфармацыі Нацыя, Колькасьць (2011) ...

Інфраструктура

Дзейнічаюць касьцёл, могілкі, футбольнае поле, кароўнік, аўчарня, 3 пад’ёмнікі, крама, адміністрацыя, пажарная станцыя, карчма, 2 аўтобусныя прыпынкі і паштовае аддзяленьне.

Турыстычная інфармацыя

Выгадныя ўмовы для заняткаў зімовымі і летнімі відамі спорту вызначылі прымяненьне вёскі як спартовага цэнтры. Над Крагулямі пабудаваны лыжны курорт, а ў самой вёсцы знаходзіцца турыстычная база «Цэнтар Эўропы Крагулі» і гатэль «Бляўфус». На Крагульскай гары пачынаецца спускавая траса «Белая сьцежка(sk)».

Транспарт

У вёску вядуць дарогі з Крэмніцы (паварот з трасы II/578, якая ідзе да курорту Скалкі) і з Крэмніцкіх Баняў.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads