Хралы (Глыбоцкі раён)
вёска ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Хралы́[1] — вёска ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласьці, на ўсходнім беразе возера Івесь. Хралы ўваходзяць у склад Псуеўскага сельсавету.
Remove ads
Насельніцтва
- 2010 год — 30 чалавек
- 1999 год — 55 чалавек
Геаграфічны цэнтар Эўропы
Каля вёскі знаходзіцца геаграфічны цэнтар Эўропы (55°10′55″ пн. ш. 28°15′30″ у. д.). Гэта было сьцьверджана ў аддзеле картаграфіі Камітэту па зямельных рэсурсах, геадэзіі й картаграфіі пры Саўміне. У падліках выкарыстоўвалася кампутарная праграма, якая была адмыслова распрацаваная на прадпрыемстве «Белкосма-аэрагеадэзія». У падліках Эўропу прынялі за адно цэлае, уключна зь Белым морам, Балтыйскім морам і Брытанскімі выспамі. Усю прастору накрылі інтэгральнай сеткай і вылічылі цэнтральны пункт.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads