Баравікі (Койданаўскі раён)

вёска ў Койданаўскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Баравікі (Койданаўскі раён)
Remove ads

Баравікі́[1] — вёска ў Дабрынёўскім сельсавеце Койданаўскага раёну Менскай вобласьці Беларусі. За 25 км ад Койданава, 30 км ад Менску, 17 км ад чыгуначнай станцыі Фаніпаль, каля шашы НегарэлаеСамахвалавічы.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Вядома з XIX стагодзьдзя. Знаходзілася ў Станькаўскай воласьці Менскага павету. У 1876 г. належала шляхціцу А. П. Баравіку. У XX ст. засьценак Баравікі ў Самахвалавіцкай воласьці, 8 двароў, 50 жыхароў. Помнік землякам, якія загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны. 28 траўня 2013 году вёска перададзеная зь ліквідаванага Рубілкаўскага ў Дабрынёўскі сельсавет[2].

Насельніцтва

  • 1999 год — 275 жыхароў
  • 1 студзеня 2004 году — 75 двароў, 245 жыхароў
  • 2010 год — 269 жыхароў

Курганны могільнік

Каля вёскі, на ўсходняй ускраіне, каля будынка зернесушылкі знаходзіцца курганны могільнік, 2 насыпы: адзін прадаўгаваты, амаль прамавугольны, памерам 12,5×10×1,5 м, другі круглы, вышынёй 0,9 м, дыямэтрам 8 м. На схілах і вяршынях курганаў — сьляды магілаў і надмагільных камянёў (яшчэ ў 1930 г. тут былі вясковыя могілкі). Адкрыў і абсьледаваў у 1930 г. А. Рынейскі, абсьледаваў у 1977 г. і 1979 г. Ю. Заяц. Раскопкі не праводзіліся.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads