Васілеўшчына (Фаніпальскі сельсавет)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Васіле́ўшчына[1] — вёска ў Фаніпальскім сельсавеце Койданаўскага раёну Менскай вобласьці Беларусі. За 19 км ад Койданава, 11 км ад Менску, 5 км ад чыгуначнай станцыі Фаніпаль.
Remove ads
Гісторыя
У 1924 годзе ў Самахвалавіцкай воласьці Менскага павету, 8 двароў, 62 жыхары.
Насельніцтва
- 20 стагодзьдзе: 1991 год — 33 двары, 73 жыхары; 1999 год — 57 жыхароў
- 21 стагодзьдзе: 1 студзеня 2004 году — 25 двароў, 54 жыхары; 2010 год — 50 жыхароў
Інфармацыя для турыстаў
- Помнік на брацкай магіле 483 савецкіх воінаў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
- Каля вёсцы знаходзяцца:
- Селішча за 1,1 км на паўночны захад ад вёскі, на ўзгорку каля лесу. Плошча 0,4 га. Культурны пласт да 0,15 м. Адкрыў у 1987 годзе Ю. Заяц. Знойдзена кераміка ХІ — 1-й паловы XIII ст.
- Могільнік-1 за 0,8 км на поўнач ад вёскі, у лесе, зьлева ад дарогі на вёску Слабодка. 11 курганоў вышынёй 0,5—1,5 м, дыямэтрам 4—11 м. Адзін насып пашкоджаны ямай і норамі. Адкрыў у 1983 годзе, раскапаў у 1987 годзе Ю. Заяц. Гэта адзін з курганных могільнікаў, які быў абсьледаваны ў 1930 годзе. А. Рынейскім у вярхоўях ракі Пціч. У аснове насыпу на мацерыку прасочваецца пласт попелу ад рытуальнага вогнішча, на якім знойдзены рэшткі ганчарнага гаршчка канца XIII—XIV ст.
- Могільнік-2 за 650 м на поўнач ад вёскі. 7 насыпаў. Зьнішчаны ў 1976 годзе.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads