Грычын

аграгарадок ў Койданаўскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Грычын
Remove ads

Гры́чын[1] (афіцыйная назва — Гры́чына[2]) — вёска ў Фаніпальскім сельсавеце Койданаўскага раёну Менскай вобласьці. Знаходзіцца за 24 км ад Койданава, 25 км ад Менску, 8 км ад чыгуначнай станцыі Фаніпаль, 4 км ад шашы Менск — Берасьце.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Вядомая з XVII стагодзьдзя. У 1620 г. у складзе маёнтку Койданава. У 1656 г. адбыліся антыфэадальныя выступленьні сялян. У 1803 г. у Самахвалавіцкай воласьці Менскага павету. У 1834 г. 228 жыхароў. У 1845 г. 58 двароў, 355 жыхароў. Сяляне мелі 48 коней, 126 валоў, 69 кароў, 209 авечак, 151 сьвіньню, 27 цялят, 80 вульлёў. У 1886 г. 49 двароў, 414 жыхароў, школа. У пачатку XX ст. у Самахвалавіцкай воласьці Менскага павету, 101 двор, 576 жыхароў, побач засьценак Грычын, 12 двароў, 72 жыхары. Помнікі: на магіле невядомага салдата, які загінуў у 1919 г., на брацкай магіле савецкіх воінаў, якія загінулі ў ІІ-ю Усясьветную вайну, 65 землякам, што загінулі ў барацьбе зь нямецкімі захопнікамі, на магіле ваеннапалонных.

Remove ads

Насельніцтва

  • 1999 год — 487 жыхароў
  • 1 студзеня 2004 году — 135 двароў, 436 жыхароў
  • 2010 год — 557 жыхароў

Заўвагі

  1. Паводле афіцыйнай назвы — Hryčyna.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads