Генэрал арміі Ўкраіны

From Wikipedia, the free encyclopedia

Генэрал арміі Ўкраіны
Remove ads

Генэра́л а́рміі Ўкраі́ны — найвышэйшае вайсковае званьне ва ўзброеных сілах Украіны.

Thumb
Thumb
Наплечнік СВ узору 2016 г.

Thumb
Парадны наплечнік 2009 г.

У дадатак да наплечнікаў гэтае званьне мае адмысловую ўзнагароду, якая была ўсталяваная 22 студзеня 1994 году загадам прэзыдэнта Ўкраіны 21/94 «Аб усталяваньні адмысловай узнагароды генэрала арміі Ўкраіны» й ёсьць перапрацоўкаю малое Маршальскае зоркі СССР[1]. Званьне скасавана Законам Украіны 1 кастрычніка 2020 году[2].

Званьню генэрала арміі Ўкраіны адпавядаюць адмысловая званьні генэрал унутранае службы Ўкраіны ды генэрал службы грамадзянскае аховы Ўкраіны.

Remove ads

Генэралы арміі Ўкраіны

Званьне зацьверджанае Законам Украіны ад 25 сакавіка 1992 году № 2232-XII «Аб усеагульным вайсковым абавязку й вайсковай службе».

Імя Дата прысваеньня № Загаду Пасада на момант прысваеньня звантня
1 Віталі Радзецкі 30 лістапада 1993  567/93 Міністар абароны Ўкраіны (1993–1994)
2 Валеры Губэнка 25 студзеня 1994  27/94 Камандавалы памежных войскаў Украіны (1991–1995)
3 Яўген Марчук 23 сакавіка 1994  111/94 Старшыня Службы бясьпекі Ўкраіны (1991–1994)
4 Аляксандар Кузьмук 23 жніўня 1998  922/98 Міністар абароны Ўкраіны (1996–2001)
5 Леанід Дэркач 23 жніўня 2000 Старшыня Службы бясьпекі Ўкраіны (1998–2001)
6 Уладзіцер Шкідчэнка 23 жніўня 2001  735/2001 Кіраўнік Ґенэральнага штабу — першы намесьнік Міністра абароны Ўкраіны (1998–2001)
7 Уладзімер Радчэнка 200? Старшыня Службы бясьпекі Ўкраіны (2001–2003)
8 Ігар Дрыжчаны 30 лістапада 2006  1010/2006 Старшыня Службы бясьпекі Ўкраіны (2005–2006)
9 Кірычэнка Сяргей 21 жніўня 2007  725/2007 Кіраўнік Ґенэральнага штабу Галоўнакамандуючы Ўзброеных Сілаў Украіны (2005–2009)
10 Мікола Літвін 20 жніўня 2008  730/2008 Старшыня Дзяржаўнае памежнае службы Ўкраіны (з 2003 па 2014)
11 Аляксандар Кіхтэнка 20 жніўня 2008  734/2008 Кіраўнік галоўнага кіраваньня — камандавалы ўнутраных войскаў Міністэрства ўнутраных справаў Украіны (з 2005)
12 Мікола Маламуж 28 лістапада 2008  1115/2008 Старшыня Службы зьнешняе выведкі Ўкраіны (з 2005)
13 Іван Сьвіда 15 лютага 2010  175/2010 Кіраўнік Ґенэральнага штабу — Галоўнакамандуючы Ўзброеных Сілаў Украіны (2009–2010)
14 Валеры Харашкоўскі 12 жніўня 2011  815/2011 Старшыня Службы бясьпекі Ўкраіны (з 11 сакавіка 2010 р. па 18 студзеня 2012)
15 Віктар Мужэнка 14 кастрычніка 2015  581/2015 Кіраўнік Ґенэральнага штабу — Галоўнакамандуючы Ўзброеных Сілаў Украіны (з 2014)
16 Сьцяпан Палтарак 14 кастрычніка 2015  581/2015 Міністар абароны Ўкраіны (з 2014)
17 Васіль Грыцак 25 сакавіка 2016  111/2016 Старшыня Службы бясьпекі Ўкраіны (з 2015)
18 Віктар Назарэнка 25 ліпеня 2017  191/2017 Старшыня Дзяржаўнае памежнае службы Ўкраіны (з 23 кастрычніка 2014 р. па 25 ліпеня 2017)
Remove ads

Генэралы ўнутранае службы Ўкраіны

Званьне ўсталяванае пастановаю Вярхоўнае Рады Ўкраіны ад 22 красавіка 1993 г. № 3135-XII «Аб адмысловых званьнях, форменным адзеньне й знаках адрозьненьня ў органах унутраных справаў Украіны»

Імя Дата прысваеньня № Загаду Пасада на момант прысваеньня званьня
1 Андрэй Васілішын 19 жніўня 1993[3] № 317/93 Міністар унутраных справаў Украіны (1990—1994)
2 Васіль Дурдынец 21 жніўня 1997[4] № 861/97 дырэктар Нацыянальнага бюро расьсьледваньняў (1997—1999),
Міністар Украіны па пытаньнях надзвычайных сытуацыяў і ў справах аховы насельніцтва ад наступстваў Чарнобыльскае катастрофы (1999–2002)
3 Юры Краўчанка 23 жніўня 1998[5] № 923/98 Міністар унутраных справаў Украіны (1995—2001)
4 Іван Гладуш 20 жніўня 2010[6] № 847/2010 ґенэральны дырэктар Нацыянальнага музэю «Чарнобыль», Міністар унутраных справаў УССР (1982–1990)
5 Віталі Захарчанка 16 сьнежня 2011[7] № 1162/2011 Міністар унутраных справаў Украіны (2011—2014)
Remove ads

Генэралы службы грамадзянскае аховы Ўкраіны

Законам Украіны ад 24 чэрвеня 2004 г. № 1859-IV «Пра прававыя асновы грамадзянскае аховы» ўсталяванае званьне генэрала службы грамадзянскае аховы Ўкраіны.

У адпаведнасьці з Кодэксам грамадзянскае аховы Ўкраіны ад 2 кастрычніка 2012 р. № 5403-VI (уступіў у сілу 2013 г.) назва званьне — генэрал службы грамадзянскае аховы.

Дагэтуль званьне не прысвойвалася.

ніжэй па рангу:
Генэрал-палкоўнік


Генэрал арміі Ўкраіны
вышэй па рангу:
няма

Глядзіце таксама

  • Зорка генэрала арміі Ўкраіны
  • Дзяржаўны радца юстыцыі Ўкраіны
  • Генэрал арміі (СССР)
  • Генэрал арміі Расейскай Фэдэрацыі
  • Генэрал арміі ЗША
  • Генэрал арміяў ЗША

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads