Гердут
(XIV—XV стст.) літоўскі баярын From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гердут, Гердуць (? — па 1413) — літоўскі баярын. На Гарадзельскай уніі атрымаў герб Яліта.
Меў маёнтак «на Бярэзіні».
Імя
Кердут (Kerdut) — імя германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова -гард- (-герд-, -герт-) (імёны ліцьвінаў Альгерд, Мундыгерд, Тэўтыгерд; германскія імёны Algardus, Mundgerd, Teutgerdis) паходзіць ад гоцкага gairdan 'падпяразваць' (пераноснае 'ахоўваць'), garda 'агароджа' (пераноснае 'ахова, бясьпека')[3]. Такім парадкам, імя Гердут азначае «ахоўнік»[2].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Кердути (1387—1392 гады[4])[5][6]; Girde Skamunden son[7], Gyrde, Schamunti filius[8] (12 кастрычніка 1398 году); cum Gerdud[9], Gerdud[10] (2 кастрычніка 1413 году); Кгирдутьево именье (Кгирдуть[11], 20 лютага 1466 году)[12]; Кердити[11].
Remove ads
Біяграфія
Зь літоўскага баярскага роду, сын Скамонта. Упершыню ўпамінаецца ў 1390 годзе, калі паручыўся за Грыдку Канстанцінава.
У 1398 годзе падпісаў Салінскую ўмову. Па Гарадзельскай уніі (1413 год) больш не ўпамінаецца.
Памёр бязьдзетным, а па сьмерці жонкі вялікі князь аддаў яго маёнтак сваёму пісару[11].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads