Мантыгерд (імя)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мантыгерд (Мунтыгерд, Мундыгерд) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Мундгерд (Mundgerd[1][2], Mundgærðr[3][4], Mundgerdr) і Гардмунд або Гертмунд (Gardmund[5][6], Gertmund[7]) — імёны германскага паходжаньня[8]. Іменная аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Валімонт, Жыгімонт, Скірмунт; германскія імёны Walmont, Sigimunt, Sciremunt) паходзіць ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[9] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[10], а аснова -гард- (-герд-, -герт-) (імёны ліцьвінаў Альгерд, Вісігерд, Тэўтыгерд; германскія імёны Algardus, Wisgeard, Teutgerdis) — ад гоцкага gairdan 'падпяразваць' (пераноснае 'ахоўваць'), garda 'агароджа' (пераноснае 'ахова, бясьпека')[11]. Такім парадкам, імя Мантыгерд азначае «гарлівасьць аховы» (тое ж, што і імя Гердымонт)[12].
Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — сьцьвердзілі францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн[13] і амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[14].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Mantegirdendorfe… Mantegirden dorffe… Mantegirdin dorffe (Паведамленьні аб літоўскіх дарогах)[15]; от намесника от полочького от Монтигирда (1394—1396 гады)[16]; Muntighert[17] (1396 або 1397 год[18]); unser hawptman Muntigirde (23 студзеня 1397 году)[19]; mit unserm namezdnyken Muntigirden (30 студзеня 1397 году)[20]; Montegherden of ghesad unde is nene namestnek mer (1399 год)[21]; Hannus Montigerdonis (18 студзеня 1401 году)[22]; Olechno filius olim Montigerdi (16 лютага 1410 году)[23]; cum Petro Mondigerd[24], Petrus Mondiger[25], Petrum Mondygerd[26] (2 кастрычніка 1413 году); Petrasio Montigerdowicz (26 студзеня 1416 году)[27]; панъ Петрашъ Монътикгирдовичъ (Петраш Монтикгирдович[28]; 15 чэрвеня 1424 году[29], 1440—1492 гады[30]); Petraschius Montegardowicz (22 чэрвеня 1431 году)[31]; Petrasy Montigerdowicz[32], Petrassy Montigerdowicz[33] (1 верасьня 1431 году); пе[ча]т[ь] Петьрашова Мондкірдовича[34] (27 лютага 1434 году); Монътикгирду в Белици два чоловеки (1440—1492 гады)[35]; Petraschio Montigerdowitcz terre Lithwanie suppremo marschalco (28 чэрвеня 1436 году)[36]; Montigerd, patri praefati Petri (14 студзеня 1447 году)[37]; od ziem panow Mongierdowiczow (27 ліпеня 1553 году)[38]; ręką mą podpisał Rafał Mundygierd Łoyba (28 сакавіка 1669 году)[39]; Andrzey Mondygierd Loyba (10 ліпеня і 9 жніўня 1670 году)[40]; Andrzey Michał Mondygierd Łoyba (30 жніўня 1680 году)[41]; Kazimierz Michał Montygierd Łoyba (8 чэрвеня 1698 году)[42]; Marianna Montgard (1827 год)[43].
Remove ads
Носьбіты
- Мантыгерд († да 1410) — намесьнік полацкі, меў сыноў Гануса, Алехну і Пятра; пачынальнік роду Мантыгердавічаў
- Мантыгерд — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў перапісу харугваў 1421 году[44]
Мантыгерды (Montygierd) гербу Вадвіч — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[45].
Мантыгерды-Лойбы — літоўскі шляхецкі род[46].
Глядзіце таксама
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads