Альгерд (імя)

мужчынскае асабістае імя (Olgierd) From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Альгерд (Альгерт, Алігард, Альгард, Альгарт, Гэльгерд, Гольгерт, Альгірд, Алкард) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Ольгерд (Эльгерд, Ольгірд).

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...
Remove ads

Паходжаньне

Алгерд, Алгерт, Олгард, Алгард, Алгарда, Алгарт, Олгарт, Галгерд, Галгард або Голгерд, пазьней Алгірт, Алкард або Алегард (Algerd[1], Algeard[2][3][4][5], Algerðr[6][7], Algert[8][9], Algerth[9], Olgard[10], Algardus[11], Algard[12], Algardis[13][14], Algart[15], Olgart[16], Hallgerðr[17], Hallgerd[18], Halgerd[19], Halgardus[11], Holgerd[20], Algiert[21][22], Allcard[23], Allegaert[24]) — імя германскага паходжаньня[25]. Іменная аснова ал- (імёны ліцьвінаў Алігут, Альмін, Аламунт; германскія імёны Algut, Almin, Alamunt) паходзіць ад гоцкага alls 'увесь, кожны'[26] або ад асновы -адал- (ад стараверхненямецкага adal 'шляхетны')[27], а аснова -гард- (-герд-, -герт-) (імёны ліцьвінаў Вісігерд, Мундыгерд, Тэўтыгерд; германскія імёны Wisgeard, Mundgerd, Teutgerdis) паходзіць ад гоцкага gairdan 'падпяразваць' (пераноснае 'ахоўваць'), garda 'агароджа' (пераноснае 'ахова, бясьпека')[28].

Адпаведнасьць імя Альгерд германскаму імю Olgard (Olgardus) сьцьвердзіў мовазнаўца і літаратуразнаўца-мэдыявіст Аляксандар Бразгуноў[29].

Яшчэ ў Раўданскім рукапісе, апублікаваным Тэадорам Нарбутам, імя Альгерд тлумачылася як «радасьць Вольгі» (відаць, ад -ольг- + германскае hord 'скарб')[30], а гісторык Юзэф Пузына выводзіў імя Альгерд ад германскага (паўночнагерманскага) імя Альгард (Algard[31])[32]. Гісторык Павал Урбан у сваёй кнізе «Старажытныя ліцьвіны» зьвяртае ўвагу на тое, што прускі храніст Віганд Марбурскі пісаў пра герцага Альгерда з Гогенштайну (лац. «Algardus comes de Hoensteyn»[33]), тым часам пра аднаго з каралёў Ангельшчыны Альгерда (Allegart) VIII ст. пісаў аўтар хронікі Ўсходняй Фрызіі. Гэтыя ды іншыя прыклады (Algerd, Alegardus, Alhart, Alherd[34]) пацьвярджаюць, што імя Альгерд мела лучнасьць з імёнамі германскага паходжаньня[35].

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае ўсходнегерманскую этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Альгерд складаецца з асноваў -алг- (-алк-, -гэлк-) (імёны ліцьвінаў Альгін, Альгімонт; германскія імёны Heligin, Alcmunt), якая паходзіць ад гоцкага alhs 'бажніца', германскага helig 'сьвяты'[36], і -герд- (-гард-, -герт-). Такім парадкам, імя Альгерд азначае «сьвятая ахова»[37].

Мовазнаўца Аляксандра Суперанская(ru) выводзіць імя Альгерд з германскіх моваў ад імя Adalger, дзе adal 'шляхетны' і gar 'кап’ё'[27]. Такое ж тлумачэньне даецца ў беларускім «Слоўніку асабовых уласных імёнаў», выдадзеным у 2011 годзе[38].

У Прусіі бытавала імя Альгард (Альгарт): Peter Algart (1398 год)[39], Johannes Algarde (1400 год)[39]. У Гданьску адзначалася імя Гольгард: Stefan Holgard (1427 год)[40], у ваколіцах Мэмэлю — прозьвішча Hellgardt[41].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Алкердъ (1330—1359 гады)[42]; Самъ Олкгердъ Божію милостью великий князь Литовьскій, Рускій, Жомоитскій и иныхъ[34] (25 жніўня 1342 году)[43]; Господарю его милости Князю Великому Олигарду (30 сьнежня 1347 году)[44]; Olgerdus (1347 і 1352 гады)[45]; а за великого князя Олькерта и за Корьята[46] (1352 год)[47]; Helgerdi Suppremi principis lythwanorum (Helgerdus supremus prinreps[48]; 14 жніўня 1358 году)[49]; Володимеръ Ольгердовичь[50] (1362—1392 гады)[51]; Allexandro filio Holgerti (запіс пад 1366 годам)[52]; Algherde (7 лістапада 1367 году)[53]; Kenna uxor Kazimiri ducis Saxonie, filia Olgerti ducis Lithuanie («Kalendarz Krakowski» пад 1368 годам)[54]; Andrey Olherdowicz, Андрей Ольгердович (каля 1370—1377 або 1381—1387 гадоў)[55]; ὁ βασιλεὺς, ὁ Ἄλγερδος[a] (1371 год)[57][58]; Се язъ князь великии Олгердъ[34] (1372 год[59])[60]; Nobilibus viris Oligerdo Magno et Kenstuto ac Lubardo fratribus ducibus Lituanorum (23 кастрычніка 1373 году)[61]; Olgordi (29 верасьня 1377 году)[62]; Algirde, quondam rex Littovie (1377 год, 10 кастрычніка 1385 году, 11 кастрычніка 1385 году)[63]; Се язъ великии князь Дмитрии Олгирдовичь[50] (1386 год)[64]; huius pater Helgorth… Helgorth Keistuthy (запіс пад 1386 годам)[65]; Мы князь Дмитрии Олгердовичь[50] (16 сьнежня 1388 году)[66]; Olcardus noster olim genitor (15 траўня 1390 году)[67][68]; vnser feter herczog Algart[69] (Мэмарыял Вітаўта, 1390 год); Algerde[70], Algarde[71] (Хроніка Лівоніі Германа Вартбэрга), Algard[72], Algart[73] (Хроніка Віганда); сынове Олгордовы (Задоншчына); Olgerth[b] або Олкгирд[c] (Летапісец вялікіх князёў літоўскіх); Algardus (па 1409 годзе)[74]; князь Олгердъ Гедиминовичь… къ Олгерду Гедиминовичю… Олигерду Гедиминовичю (Наўгародзкі чацьверты летапіс)[75]; къ великому князю Олгерду Гедименовичю Литовскому (Сафійскі першы летапіс)[76]; Nos Boleslaus alias Swidrigaill dei gracia dux Olgorthowicz (10 верасьня 1420 году)[77]; Semeon Ulgerdowicz (Semeon Olgerdowicz; 22 чэрвеня 1431 году)[78]; ex genitoris nostri olim magni ducis Lythwanie Olgerdi (14 ліпеня 1431 году)[79]; avo videlicet Olgerdo olim magno duce Lithwanie (1440 год)[80]; Швитригайл Олкгирдович (15 траўня 1446 году)[81]; мы великий князь Александро, инако Швитрикгайло Олькгирдовичь (29 сьнежня 1446 году, 29 сьнежня 1451 году)[82]; Олгордъ князь Литовьскыи… за Олгорда (Рагоскі летапісец)[83]; Швитрикгайл(ъ) Олькгирдовичь (31 сьнежня 1450 году, 1451 год)[84]; Швитригайло Оликгирдович (24 верасьня 1451 году)[85]; Швитрикаила Олкердови(ч) (1452 год)[86]; Olgerdus filius Gedimini (Ян Длугаш)[87]; Olgierd… Olgierd Gidyminowicz (Хроніка Быхаўца)[88]; князь велики Литовьскій Олгердъ Гедимановичъ[34][89] (Ніканаўскі летапіс); Олгерд… Олгерд Гидиминовичь (Хроніка літоўская і жамойцкая)[90]; Алексей Самойлов сын Олгерд (1655 год)[91]; Józef Olgird, towarzysz husarski (21 жніўня 1780 году)[92]; Kajetan Elgierd (1821 год)[93].

Remove ads

Носьбіты

Ольгерды-Эйгерды (Olgierd-Ejgierd) гербу Пагоня Літоўская — літоўскі шляхецкі род[99].

У актах Вялікага Княства Літоўскага адзначалася, што вёска Ахрэмаўшчына (Браслаўскі павет) гістарычна мела назву Альгердаўшчызна[100].

На гістарычнай Браслаўшчыне існуе вёска Альгярдова, на гістарычнай Ашмяншчыне — Альгердава.

Remove ads

Глядзіце таксама

Заўвагі

  1. Тытуляваньне польскага караля Казімера: ὁ κράλης τῆς Λαχίας, ὁ Καζίμοιρος[56]

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads