Таўцігерд

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Таўцігерд (Тэўтыгерд, Таўтгірд, Таўгірт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча. Жаночая форма імя — Тэўтгерда, Тэўтгарда[1].

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...
Remove ads

Імя

Тэўтгерда, Тэўтгарда або Тытгарт (Teutgerdis, Teutgardis, Titgart) — імя германскага паходжаньня[2][3][4]. Іменная аснова -тэўд- (-дэўт-, -тыд-) (імёны ліцьвінаў Таўдвід, Таўцівіл, Таўтвін; германскія імёны Teutwidis, Theudowills, Teutwin) паходзіць ад гоцкага þiuda[5], германскага þeudo[6] 'род, народ'[7], а аснова -гард- (-герд-, -герт-) (імёны ліцьвінаў Альгерд, Вісігерд, Мундыгерд; германскія імёны Algardus, Wisgeard, Mundgerd) — ад гоцкага gairdan 'падпяразваць' (пераноснае 'ахоўваць'), garda 'агароджа' (пераноснае 'ахова, бясьпека')[8]. Такім парадкам, імя Таўцігерд азначае «ахова роду»[3].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: cum Nicolao Tavtigerd[9], Nicolaus Tawtigerd[10], Nicolaum Tawtygerd[11] (2 кастрычніка 1413 году); Teutigerd Mischegoliensis [tenutarii] (27 лютага 1434 году)[12][13]; nobilis Albertus Ywaschkowitz laicus et Elisabeth Andree Thowtgirdowitz mulier, coniuges (21 чэрвеня 1481 году)[14]; Tadeusz Tawgirt x; Antoni Tawgirt x (9 лютага 1791 году)[15].

Remove ads

Носьбіты

  • Мікалай Таўцігерд ( па 1434) — староста майшагольскі

Таўціґерды-Дрневічы (Таўтыґерды-Драневічы[16]) — літоўскі шляхецкі род[17].

Тыґірды — літоўскі шляхецкі род[18].

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads