Гертруда Стайн
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гертруда Стайн (па-ангельску: Gertrude Stein, 3 лютага 1874, Алегейні, Пэнсыльванія, ЗША — 27 ліпеня 1946, Нёі-сюр-Сэн, пад Парыжам) — амэрыканская фэмінісцкая пісьменьніца, паэтка, сцэнарыстка, мэцэнатка мастацтва[6].
Remove ads
Жыцьцяпіс
Нарадзілася ў багатай габрэйскай сям'і, дзяцінства правяла ў Эўропе (Вена, Парыж), расла ў Каліфорніі. У Кембрыджы слухала лекцыі па псыхалёгіі Ўільяма Джэймса, потым вучылася мэдыцыне ва Ўнівэрсытэце Джонса Хопкінса (Балтымар), курса не скончыла. У 1902 годзе прыехала з братам Леа ў Парыж, дзе і правяла ўсё астатняе жыцьцё, зрэдку выязджаючы ў Гішпанію і Ангельшчыну[6].
Гертруда Стайн пакінула свой сьлед у мадэрнісцкай літаратуры перш за ўсё не як аўтарка, а як арганізатарка "літаратурнага гуртка" для маладых англамоўных пісьменьнікаў, для многіх зь якіх яна была настаўніцай і часта спонсаркай[7].
Гертрудзе Стайн належыць аўтарства тэрміна «страчанае пакаленьне» (узятага Э. Гэмінгўэем у якасьці эпіграфа да свайго рамана «І ўзыходзіць сонца»), якім яна называла амэрыканскіх пісьменьнікаў, якія эмігравалі за мяжу, часта зьбіраліся ў яе ў салёне на вуліцы Флёрус, 27. Панятак пасьля паслужыў вызначэньнем для цэлай групы пісьменьнікаў пасьляваеннага часу, якія выказалі ў сваіх творах расчараваньне ў сучаснай цывілізацыі, пэсімізм і страту ранейшых ідэалаў (Э. Гэмінгўэй, Дж. Дос Пасас, Томас Эліёт, Ф. С. Фіцджэральд, Э. М. Рэмарк і іншыя)[8].
Раньні пэрыяд жыцьця Стайн у Парыжы зьвязаны з захапленьнем жывапісам. Першапачаткова на вуліцы Флёрус зьбіраліся ў асноўным мастакі. Гертруда Стайн калекцыянавала і прапагандавала найноўшае мастацтва (перадусім, кубізм), зьбірала працы Пікаса (вядомы ягоны партрэт Стайн, 1906), Шлюба, Шагала, Мадыльяні, Грыса, Паскіна, падтрымлівала мастакоў Парыскай школы[9].
У 1907 Стайн пазнаёмілася з амэрыканкай жыдоўскага паходжаньня Алісай Токлас, якая стала ейнай каханай і была з пісьменьніцай да канца жыцьця. Аліса Токлас узяла на сябе кіраваньне хатняй гаспадаркай, а таксама абавязкі рэдактаркі, а пасьля выдаўца і перакладніцы Гертруды Стайн[10].
Гертруда Стайн ніколі не афішавала сваёй арыентацыі ў якім-небудзь эпатажным ключы, што можна было назіраць у парыскай багемы тых гадоў, аднак ейная творчасць працятая эратычнымі і любоўнымі лесьбійскімі матывамі[11].
Яна памерла ва ўзросьце 72 гадоў пасьля апэрацыі на рак страўніка ў амэрыканскім шпіталі ў Нёі-сюр-Сэн. Яе пахавалі ў Парыжы на могілках Пэр-Ляшэз[6].
Remove ads
Творчасьць
Экспэрымэнтальная паэзія і проза Стайн, блізкія да кубізму (зборнік «Пяшчотныя кнопкі», 1914; раман «Стварэньне амэрыканцаў», 1925 і інш.), арыентаваныя на эўрапейскі авангард, але якія ў той жа час імкнуліся перадаць амэрыканскі дух, калярыт, склад думкі і вуснай мовы, так і не знайшлі шырокага чытача. Адзіным выключэньнем стала «Аўтабіяграфія Эліс Б. Токлас» (1933), яркая і дасьціпная замалёўка Парыжу ў гады напярэдадні Першай сусьветнай вайны, напісаная ад імя сяброўкі, гэтая кніга шмат разоў перавыдавалася, перакладалася на многія мовы[11].
Remove ads
Твор
- Three Lives (1909)
- Tender Buttons (1914)
- Geography and Plays (1922)
- The Making of Americans (1925)
- Composition as Explanation (1926)
- Lucy Church Amiably (1931)
- Before the Flowers of Friendship Faded Friendship Faded (1931)
- How to Write (1931)
- Operas and Plays (1932)
- The Autobiography of Alice B. Toklas (1933)
- Matisse Picasso and Gertrude Stein with Two Shorter Pieces (1933)
- Four Saints in Three Acts, an Opera to Be Sung (1934)
- Portraits and Prayers (1934)
- Lectures in America (1935)
- Narration (1935)
- The Geographical History of America (1936)
- Everybody’s Autobiography (1937)
- Paris France (1940)
- What Are Masterpieces (1940)
- Ida (1941)
- «A LA RECHERCHE D’UN JEUNE PEINTRE» Gertrude Stein /Yale University/U.S.A. «Looking for a young paintor»-Riba-Rovira- (1945)
- «A LA RECHERCHE D’UN JEUNE PEINTRE» Gertrude Stein /Revue Fontaine n °42, p. 287—288, édition Paris 1945, directeur Max-Pol Fouchet.-Riba-Rovira- (1945)
- Brewsie and Willie (1945)
- Wars I Have Seen (1945)
- Blood on the Dining Room Floor (1948)
- Things as They Are (1948, аповесць, напісаная ў 1903)
- Two: Gertrude Stein and Her Brother and Other Early Portraits (1908—1912) (1951)
- Bee Time Vine and Other Pieces, 1913—1927 (1953)
- Painted Lace and Other Pieces (1914—1937) (1956)
- Stanzas in meditation and Other Poems (1929—1933) (1956)
- Fernhurst, Q.E.D., and Other Early Writings (1971)
Вонкавыя спасылкі
Гертруда Стайн — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads