Глеб Жэрдзеў

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Глеб Жэрдзеў (нар. 18 траўня 2000 году) — беларускі футбаліст, абаронца віцебскага МЛ.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Выхаванец клуба «Менск», з 2017 году пачаў выступаць за дубль, а на наступны год стаў зрэдку прыцягвацца і да асноўнай каманды. Увосень 2018 году гуляў таксама ў Юніёрскай лізе УЭФА. 26 красавіка 2019 году дэбютаваў у найышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць БАТЭ (0:1). У далейшым працягваў гуляць за дубль, часам прыцягваўся да асноўнай каманды.

У сакавіку 2020 году далучыўся да наваполацкага «Нафтану», дзе стаў адным з асноўных гульцоў. У ліпені 2020 году быў адкліканы з арэнды ў «Менск», дзе зноў стаў выступаць за дубль і часам далучацца да асновы. У сакавіку 2021 году выправіўся на прагляд у мазырскую «Славію», якая неўзабаве арандавала паўабаронцу[3]. У сэзоне 2021 году ня меў трывалага месца ў аснове, пераважна выхадзячы на замену, з кастрычніка стаў часьцей зьяўляцца ў стартавым складзе. Гол Жэрдзева, забіты 16 кастрычніка ў браму барысаўскага БАТЭ (вынік матча 3:1), быў прызнаны найлепшым голам чэмпіянату Беларусі 2021 году[4].

У лютым 2022 году паводле вынікаў паседжаньня Камітэт па статусу і пераходам футбалістаў зацьвердзіў страту «Менскам» правоў на атрыманьне кампэнсацыі за падрыхтоўку футбаліста[5], пасьля чаго той зноў далучыўся да «Славіі» і падпісаў паўнавартасны кантракт[6]. У сэзоне 2022 году быў трывалым гульцом асноўнага складу, з 10 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды. У лістападзе 2022 году па заканчэньні кантракта пакінуў мазырскі клюб[7].

У студзені 2023 году стаў гульцом ізраільскага клюба «Бнэй Ягуда», падпісаўшы кантракт на 2,5 гады[8], аднак пакінуў каманду па заканчэньні сэзону 2022—2023 гадоў. У ліпені 2023 года далучыўся да менскага «Дынама»[9]. У студзені 2024 году працягнуў супрацу зь менскім клюбам, склаўшы новае аднагадовае пагадненьне[10]. Перад пачаткам сэзону 2025 году далучыўся да складу віцебскага МЛ, які дэбютаваў у Найвышэйшай лізе[11].

Remove ads

Дасягненьні

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads