Чэмпіянат Беларусі па футболе 2019 году

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Чэмпіянат Беларусі па футболе 2019 году — 29-ы розыгрыш чэмпіянату Беларусі праходзіў з 29 сакавіка да 8 сьнежня. Спаборніцтвы адбываліся ў трох лігах.

Найвышэйшая ліга

У найвышэйшай лізе гулялі 16 камандаў. Пасьля мінулага сэзону «Смалявічы» і магілёўскі «Дняпро» вылецелі ў першую лігу, а іх месца занялі пераможцы першай лігі 2018 году — мазырская «Славія» і «Энэргетык-БДУ». У лютым 2019 году менскі «Прамень» аб’яднаўся з магілёўскім «Дняпром» у адзіную каманду, што заняла месца «Праменю» ў найвышэйшай лізе і будзе базавацца ў Магілёве пад назвай «Дняпро». Каманды гулялі ў два колы кожны з кожным, што ў выніку склала па 30 матчаў для каманды. Дзьве найгоршыя каманды павінны былі пакінуць найвышэйшую лігу, але пасьля 15 туру менскае «Тарпэда» адмовілася ад далейшага ўдзелу ў чэмпіянаце, ва ўсіх астатніх гульнях камандзе залічаныя тэхнічныя паразы[1]. У пераходных матчах «Дняпро» саступіла ў сэрыі пэнальці берасьцейскаму «Руху», што дало магчымасьць берасьцейцам дэбютаваў у найвышэйшай лізе ў наступным годзе.

Больш інфармацыі М, Каманда ...

Плэй-оф за месца ў вышэйшай лізе

5 сьнежня
8 сьнежня
Рух2:1
1:2 (пэн. 5:4)
Дняпро
Remove ads

Першая ліга

Як і ў мінулым сэзоне ў першай лізе бралі ўдзел 15 камандаў. Яны згулялі паміж сабой у два колы, агулам 28 матчаў. У параўнаньні зь мінулым сэзонам «Славія» і «Энэргетык-БДУ» выйшлі ў найвышэйшую лігу, а зь яе ў першую апусьціліся толькі «Смалявічы». Разам зь імі мусіў выступаць у лізе магілёўскі «Дняпро», але ён захаваў сваё месца ў элітным дывізіёне праз аб’яднаньне з «Промнем». «Чысьць», якая стала «Андэрдогам», вылецела ў другую лігу, а ейнае месца занялі дзьве найлепшыя каманды другой лігі сэзону 2018 году — «Рух» зь Берасьця і НФК.

Больш інфармацыі М, Каманда ...
Remove ads

Другая ліга

У першай лізе бралі ўдзел 16 камандаў, але пасьля 13 туру жыткавіцкі ЮАС зьняўся з чэмпіянату празь фінансавыя цяжкасьці, а вынікі ўсіх матчаў зь яго ўдзелам былі ануляваныя, бо каманда згуляла менш за палову гульняў[2]. Койданаўскі «Арсэнал» стаў дэбютантам розыгрышаў чэмпіянатаў Беларусі, адразу атрымаўшы перамогу ў лізе. Сваю рэзэрвовую каманду выставіла «Белшына». «ДЮСШ-3-Стэнлес» пасьля паўзы ў адзін год павярнуўся да ўдзелу ў другой лізе.

Больш інфармацыі М, Каманда ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads