Гожа

From Wikipedia, the free encyclopedia

Гожа
Remove ads

Го́жа[1]вёска ў Беларусі, на правым беразе Нёману пры ўтоку ў яго ракі Гажанкі. Цэнтар сельсавету Гарадзенскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Знаходзіцца за 17 км на поўнач ад Горадні, за 8 км ад чыгуначнай станцыі Багушоўкі; на аўтамабільнай дарозе Р42 Горадня — Друскенікі.

Хуткія факты

Гожа — даўняе мястэчка гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны).

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Касьцёл, 1930-я гг.

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Гожа ўпамінаецца ў XV ст. як вёска ў складзе Гарадзенскага павету Троцкага ваяводзтва. Да 1569 году Гожа знаходзілся ў валоданьні вялікіх князёў. У 1598 годзе вёска перайшла да Е. Міцуты, які збудаваў калі яе мост.

У 1671 годзе Гожа атрымала статус мястэчка і стала цэнтрам староства.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Thumb
Інтэр'ер касьцёла, 1930-я гг.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Гожа апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам воласьці Гарадзенскага павету[2]. На 1885 год у мястэчку было 17 двароў, дзеяў касьцёл, працавалі 2 шынкі.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Гожу занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Гожа абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[3]. Паводле Рыскай мірнай дамовы 1921 году Гожа апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Гарадзенскага павету Беластоцкага ваяводзтва. На 1921 год тут было 96 будынкаў, у аднайменным фальварку — 3 будынкі.

У 1939 годзе Гожа ўвайшла ў БССР, дзе стала цэнтрам сельсавету Гарадзенскага раёну. На 1970 год тут было 139 двароў, на 1991 год — 232. У 2000-я гады Гожа атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1885 год — 135 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1921 год — 540 чал.; 1970 год — 506 чал.; 1991 год — 1532 чал.[4]; 1999 год — 832 чал.; 1999 год — 832 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 870 чал.

Інфраструктура

У вёсцы працуюць сярэдня школа, дашкольная ўстанова, лякарня, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя

Thumb
Касьцёл

Славутасьці

За 500 м на поўдзень ад Гожы захавалася стаянка пэрыяду каменнага веку (10—7 тысячагодзьдзі да н. э.), а на правым беразе ракі Гажанкі, пры ўтоку яе ў Нёман — рэшткі селішча пэрыяду сярэднявечча XI—XIV стагодзьдзяў. Каля вёскі месьціцца біялягічны заказьнік Гожаўскі[5].

  • Забудова гістарычная: адміністрацыя гміны, дом рамізьнікаў, плябанія, школа
  • Капліца-надмагільле (XIX ст.)
  • Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (1862—1865; пры касьцёле дзее гістарычна-этнаграфічны музэй)

Асобы

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads