Гозьная
вёска ў гміне Міхалова Беластоцкага павету Падляскага ваяводзтва Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Го́зьная (па-польску: Hoźna, на мясцовай беларускай гаворцы: Гво́зна[2]) — вёска ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Міхалова (солтыства Патока).
Remove ads
Насельніцтва
Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход Праабражэньня Гасподняга на Таплянах). Невялікая частка насельніцтва вёскі каталікі (парафія Божага Провіду ў Міхалове[3]), пераважна з польскай нацыянальнай ідэнтыфікацыяй.
Гісторыя
Вёска існавала ўжо на пачатку 17 стагодзьдзя, была заснаваная ў межах Блудоўскай пушчы і была часткаю малынскага маёнтку. У 1678 г. пражывала тут 8 мужыцкіх сем’яў, а ў 1763 г. ужо 18. Пасьля 1810 г. тутэйшыя мужыкі працавалі ў тапалянскім фальварку. Да 1845 г. колькасьць сем’яў ўзрасла да 25 сем’яў, у тым ліку была адна жыдоўская[4]. У міжваенны пэрыяд Гозьная прыналежала да гміны Заблудаў Беластоцкага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 191 жыхароў (27 палякаў-каталікоў і 164 праваслаўныя беларусы)[5]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Гозьная была далучаная да гміны Міхалова. У 1950 г. пражывала тут 170 чалавек[4].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads