Голд-Кост
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ґолд-Кост (па-ангельску: Gold Coast) — горад у паўднёва-ўсходняй частцы аўстралійскага штату Кўінзлэнд, цэнтар аднайменнага раёну мясцовага самакіраваньня. Зьяўляецца другім паводле колькасьці насельніцтва горадам штату і шостым паводле колькасьці насельніцтва горадам краіны. Голд-Кост вядомы як адзін з найбуйнейшых турыстычных цэнтраў Аўстраліі (перш за ўсё, цэнтар воднага турызму).
Remove ads
Геаграфія
Горад Ґолд-Кост доўжыцца на 60 км уздоўж усходняга ўзьбярэжжа Аўстраліі, якое амываецца Каралавым морам, ад паселішча Бінлі да Куланґата ў штаце Кўінзлэнд недалёка ад мяжы з Новым Паўднёвым Ўэйлзам. Селішчы Туід-Хэдс і Бодэзэрт таксама звычайна разглядаюцца ў якасьці складовых частак рэгіёну Ґолд-Косту, хоць яны і не ўваходзяць у статыстычныя межы гораду Ґолд-Кост.
Камэрцыйны цэнтар гораду — прыгарады Саўтпорт і Сэрфэрз-Парадайз. У выніку актыўнага засяленьня рэгіёну гарады Ґолд-Кост, Бінлі, Логан-Сіці, Брысбэйн у цяперашні час ўтвараюць канурбацыю.
Галоўнай ракой гораду зьяўляецца Нэранг. У мінулым прастора паміж узьбярэжжам і ўнутранымі раёнамі Ґолд-Косту была занятая забалочанай мясцовасьцю, большая частка якой пасьля падвергнулася асушэньню. Аднак частка балотаў была пераўтвораная ў штучныя водныя шляхі (агульная працягласьць — каля 260 км) і невялікія выспачкі.
У заходняй частцы Ґолд-Кост мяжуе зь Вялікім межавым хрыбтом. У непасрэднай блізкасьці разьмешчаны Нацыянальны парк Ламінґтан, які зьяўляецца часткай дажджавых лясоў усходняга ўзьбярэжжа, аднесеных да аб’ектаў сусьветнае спадчыны.
Remove ads
Гарады-пабрацімы
Вонкавыя спасылкі
Голд-Кост — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads