Новая Каледонія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Но́вая Каледо́нія (па-француску: Nouvelle Calédonie) — француская залежная тэрыторыя ў заходняй частцы Ціхага акіяна ў Мэланэзіі. Знаходзіцца ў 1400 км на ўсход ад Аўстраліі і ў 1500 км на паўночны захад ад Новай Зэляндыі.
Remove ads
Гісторыя
Выспы былі заселеныя прыкладна 1500 гадоў да н. э. Прыкладна ў ХІ стагодзьдзі сюды прыбылі палінэзійцы і перамяшаліся зь мясцовым насельніцтвам. Новая Каледонія была адкрытая для эўрапейцаў ў 1774 годзе Джэймсам Кукам. Назва выспы мае паходжаньне ад старажытнай назвы Шатляндыі — Каледонія.
З 1853 году выспа перайшла пад францускае кіраваньне. З 1864 да 1894 году тут знаходзілася турэмнае паселішча, дзе адбывалі пакараньне камунары. Пад час Другой суьветнай вайны тут знаходзілася база саюзных войскаў.
З 1946 году выспы атрымалі статус заморскай тэрыторыі Францыі. У 1980-х гадах пачаўся рух за атрыманьне незалежнасьці выспаў. У 1998 годзе Новая Каледонія атрымала поўную ўнутраную аўтаномію. Цяпер яна мае сваіх прадстаўнікоў у францускім парлямэнце.
Remove ads
Палітыка
Геаграфія
У склад тэрыторыі ўваходзіць выспа Новая Каледонія разам зь невялікімі прылягаючымі выспамі. Агульная плошча галоўнай выспы складае 16,8 км², з насельніцтвам 179 тыс. чалавек.
Паверхня выспы Новая Каледонія гарыстая, самая высокая кропка ўздымаецца на 1628 м над узроўнем мора. Клімат трапічны, з выражанымі сэзонамі ападкаў. Колькасьць ападкаў вагаецца ад 1500 мм на навакольных выспах да 4000 мм у горных раёнах выспы Новая Каледонія.
Выспа новая Каледонія вельмі старажытная. Прыкладна 85 млн гадоў таму яна аддзялілася ад Аўстраліі, а 65 млн гадоў ад Новай Зэляндыі. Ізаляцыя ад іншых рэгіёнаў прывяла да таго, што на высьпе сфарміравалася ўнікальная экасыстэма, якая захавала шмат відаў жывёлаў і птушак якія не захаваліся ў іншых рэгіёнах.
Адміністрацыйны падзел
Новая Каледонія дзеліцца на 3 правінцыі, якія ў сваю чаргу дзеляцца на 33 раёны.
Правінцыі Новай Каледоніі гэта:
- Провінс Суд (Паўднёвая правінцыя), са сталіцай Нумэа
- Провінс Норд (Паўночная правінцыя), са сталіцай Канэ
- Провінс дес іль-Лоятэ (правінцыя выспаў Ляяльнасьці), са сталіцай Ліфоў
Эканоміка
На выспах новай Каледоніі знаходзяцца багатыя радовішчы нікелю (прыкладна 12% сусьветнай здабычы і ¼ сусьветных запасаў) і кобальту (8% сусьветнай здабычы). Аднак інтэнсіўная здабыча карысных выкапняў прывяла да пагаршэньня экалягічнага становішча на выспах.
Значную долю ў эканоміцы грае турызм (прыкладна 100 тыс. чалавек у год).
Дэмаграфія
Насельніцтва тэрыторыі складаецца з мэлянэзійцаў (42,5%), эўрапейцы (37,1%), палінэзійцаў (11,8%), азіяты (8,6%). Большасьць насельніцтва хрысьціяне (каталікі — 60%, пратэстанты — 30%), мусульмане складаюць каля 4% насельніцтва.
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads