Готаўтышкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Готаўтышкі (лет. Gatautiškė) — вёска ў Летуве, паміж азёрамі Лукстай і Паршасам. Уваходзяць у склад Лаўкоўскага староства Шылэльскага раёну Таўроскага павету.
Remove ads
Назва
Готальд (Gottold, Gothold) і Тэўдыгота (Theudigota) — імёны германскага паходжаньня[1][2][3]. Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Gotalt[4].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[5], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[6]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[7].
Remove ads
Гісторыя
У XIX ст. маёнтак Готаўтышкі ўваходзіў у склад Цельшаўскага павету Ковенскай губэрні[8].
Насельніцтва
- 1902 год — 99 чалавек[9]
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads