Готаўт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Готаўт (Готалт, Готальт), Гутаўт (Гутальт), Годаўт — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Готалд, пазьней Готальд, Готальт або Годаўд (Gothold, Gotaldus[1], Gottold[2], Gotolt[3], Goddoud[4][5], Godaut[6][7]) і Валтгуда (Waltgudis[8]) — імёны германскага паходжаньня[9]. Іменная аснова -гуд- (-год-, -гут-) (імёны ліцьвінаў Готарт, Гудман, Саўгут; германскія імёны Gotard, Gudman, Savegot) паходзіць ад гоцкага guþs 'Бог', gôþs 'добры, старанны, пабожны' або *guts 'гот'[10], а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[11][a].

Адпаведнасьць імя Готаўт (Гутаўт) германскаму імю Godoald (Guduald) сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[14].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Gotalt[15].

У Прусіі адзначаліся прозьвішчы Gottaut[16], Gutaut[17], Gutolt[18] і Gutold[19].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Воитъку Кготовтовичу чоловекъ (1440—1492 гады)[20]; Georgius Gottoltowycz (13 ліпеня 1443 году)[21]; proinde nos Anna relicta olim Georgii felicis memoriae Gotoltowicz (24 чэрвеня 1468 году)[22]; nobilis domini Jusko Gotholtowycz (30 верасьня 1471 году)[23]; Ego Anna relicta felicis memoriae domini Georgii Gotołtowicz (22 траўня 1478 году)[24]; ego Georgius alias Gotholtowicz una cum genitrice mea Ludomilla (1483 год[b])[25], et coram Gutholth Stanislao[25], Ego quidem Stanislaus Gutholth heres de Skrobovo[26] (1483 год); Ego igitur Georgius Gotholtowycz (24 сакавіка 1484 году)[27][28]; coram Gutholth… coram Stanislao Gutholth (1486 год)[29]; Gerzy, Iuskowicza Gotholtowicza szyn… dziedzicztwa we dworze rzeczonem Wissniewo i Zalusse (23 красавіка 1488 году)[30]; Кготолтовских же людеи (15 ліпеня 1494 году)[31]; пани Лодятинои Индриховичовои Алене з невесткою ее пани Яновою Кготовтовичовою (24 чэрвеня 1496 году)[32]; Gutholthowczjsna (1501 год)[33]; пани Юхновая Кготовтовича Бурцовая… пана Воитковы Кготовътовича (28 траўня 1501 году)[34]; nos quidem nobiles nomine et cognomine Gutholth[c] Mychaylovyczy de Szkrobovo, Zyborthovyczy, Tharaszevyczy, Thraczevyczy, Vyszadovyczy, Juryovyczy, Nyekraszevyczy (1502 год)[35]; а Мика и его братьи Кготовътовичовъ (22 ліпеня 1509 году)[36]; Кутовтовичовъ… Кгутовтовичы, люди волости Высокодворское… Кгутовътовичъ Шымъко (10 кастрычніка 1536 году)[37]; Котовт Юшкович… Рим Кготовтович (1537—1538 гады)[38]; Юр’и Котовтович (1 ліпеня 1542 году)[39]; под завесистою печатью Юрья Юшъкевича Кготолтовича-Буръца (18 студзеня 1548 году)[40]; земли пустовские… Кготовтишку (2 лютага 1553 году)[41]; poddany krol. iego mlczi Jaczko Gutholtowic (1558 год)[42]; земенинъ нашъ земъли Жомойтъское Станиславъ Юревичъ Кготовтъ (20 лістапада 1583 году)[43]; Ониско Готовчич (13 сьнежня 1588 году)[44]; покладал листок князя великого Витолта, даны Кготовту на земълю и на чоловека Кговдъмонта (2 чэрвеня 1592 году)[45]; пана Авкгуштина Миколаевича Кготовтя (11 сакавіка 1596 году)[46]; панъ Юрый Акгуштыновичъ Кготовть (14 кастрычніка 1652 году)[47]; Maciey Gatowtt[48], Maciey Gatowt[49], Alexander Gotowt[50], Dawid Gotowt, Jerzy Gotowt[51] (20 кастрычніка 1655 году); frater Marianus Gottout (1709 год)[52]; Paweł Gotowtt (1799 год)[53]; Joanna Gutowt (1807 год)[54]; Julianna Judyta Goddaut (1809 год)[55]; Gottowt Ferdynand (1834 год)[56].

Remove ads

Носьбіты

Готаўты — літоўскі шляхецкі род зь Віленскага павету[61].

Гаталтовічы (Gotołtowicz) — шляхецкі род Рэчы Паспалітай з Валынскага ваяводзтва[62].

У XVI ст. існавала гаспадарскае сяло Готаўты (Готовты) у Жамойцкім старостве[63].

У былым Жамойцкім старостве існуе вёска Готаўтышкі.

Remove ads

Глядзіце таксама

Заўвагі

  1. Апроч таго, адзначалася старажытнае германскае імя Theudigota[12] (Theudeguto[13])
  2. У публікацыі 1939 году адпаведны дакумэнт азначаецца як «падроблены»
  3. У іншай вэрсіі ліста Guthołd

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads