Готфрыд Келер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Го́тфрыд Ке́лер (па-нямецку: Gottfried Keller; 19 ліпеня 1819, Цюрых — 15 ліпеня 1890, там жа) — швайцарскі пісьменьнік, клясык швайцарскай літаратуры. Пісаў на нямецкай мове.
Remove ads
Жыцьцяпіс
У пяцігадовым узросьце страціў бацьку, маці другі раз выйшла замуж. Вучыўся ў Мюнхэне ў Акадэміі мастацтваў (1840—1842). Пазьней вучыўся ў Гайдэльбэргу і ў Берліне. Займаў пасаду статс-сакратара кантона Цюрых.
Літаратурная дзейнасьць
Дэбютаваў у 1846 годзе вершамі палітычнага характару. Аўтар раману «Зялёны Генрых» (ням.: Der grüne Heinrich; 1855; 2. Рэдакцыя 1879—1880), напісанага ў традыцыях «раману выхаваньня», навэлы «Сельскія Рамэа і Джульета» (ням. Romeo und Julia auf dem Dorfe; 1856), зборнікаў навел «Людзі з Зэльдвілы» (ням.: Die Leute von Seldwyla, т. 1—2, 1856—1874), «Сем легенд» (ням. Sieben Legenden, 1872), «Цюрыхскія навэлы» (ням. Züricher Novellen, 1878 ), «Выслоўе» (ням.: Das Sinngedicht, 1881), раману «Марцін Заляндэр» (ням.: Martin Salander, 1886).
Remove ads
Беларускія пераклады
Паасобныя вершы на беларускую мову пераклаў Лявон Баршчэўскі[8].
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads