Градзянка
вёска ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Градзя́нка[1] — вёска (раней працоўны пасёлак) у Асіпавіцкім раёне Магілёўскай вобласьці. Цэнтар Градзянскага сельсавету. Чыгуначная станцыя на лініі Градзянка — Вярэйцы — Асіпавічы.
Remove ads
Гісторыя
Заснаваная ў канцы 19 стагодзьдзя ў сувязі з разгортваньнем лесараспрацовак у навакольных лясах ды будаўніцтвам чыгункі. У 1907 годзе невялікае ўрочышча з 1 дваром ды 7 жыхарамі ў Пагарэльскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні. Працаваў лесапільны завод. Ад 24 верасьня 1924 году цэнтар сельсавету. Ад 15 ліпеня 1935 рабочы пасёлак. У Вялікую айчынную вайну вёска была спаленая, 350 жыхароў загубленыя. Разьмешчаны лесапункт Асіпавіцкага леспрамгасу, філія Асіпавіцкай фабрыкі канцтавараў, лясьніцтва, лесасклад, аўтамабільная станцыя, аптэка, амбуляторыя, бальніца, сярэдняя школа, бібліятэка, клюб, аддзяленьні сувязі ды ашчаднага банку, АТС, КБА, радыёвузел, сталовая, 4 крамы[2].
Remove ads
Насельніцтва
- 2010 год — 401 жыхар
- 2007 год — 464 жыхары, 213 двароў
- 1999 год — 600 жыхароў
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads