Грунвальд (летнік)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Грунвальд — першы беларускамоўны дзіцячы летнік[1], які праводзіўся ў 1990—1993 гг. на базе дзіцячага лягеру адпачынку «Дружба», у пас. Энэргетыкаў (Койданаўскі раён, Менская вобласьць). Летнік названы ў гонар Грунвальдзкай бітвы. Арганізаваны Гарадзкім бацькоўскім камітэтам (ГБК) менскіх беларускамоўных клясаў і школаў.
Remove ads
Гісторыя
Летнік «Грунвальд» быў арганізаваны Гарадзкім бацькоўскім камітэтам[2][3] менскіх беларускамоўных клясаў і школаў на базе дзіцячага лягеру адпачынку «Дружба» ў пас. Энэргетыкаў (Койданаўскі раён Менская вобласьць). Грошы на гэтую справу выдзяліў Менскі абласны савет прафсаюзаў.
Першы заезд адбыўся ў жніўні 1990 году. Апошні ў 1993 годзе. Усе заезды адбываліся раз у год, у жніўні. Назва «атрады» была зьмененая на «харугвы». Усяго было чатыры харугвы: Менская, Полацкая, Віленская і Наваградзкая. Харугвы насілі толькі назву гарадоў, ня маючы дачыненьня да стаўленьня і паходжаньня дзяцей да гэтых гарадоў. Дзяцей было больш за дзьвесьці чалавек у зьмену. Галоўным чынам гэта былі вучні менскіх беларускіх клясаў і школ. У летніку былі створаны ўсе ўмовы для адпачынку: шасьціразовае харчаваньне, вандроўкі ў Нясьвіж ды на радзіму Якуба Коласа, сустрэчы зь беларускімі пісьменьнікамі, конкурсы ды гульні. Уся выхаваўчая работа ў «Грунвальдзе» вялася толькі на беларускай мове. Завадатарамі і выхавацелямі былі студэнты, настаўнікі, а таксама сябры ГБК менскіх беларускамоўных клясаў і школаў.
Сярод мерапрыемстваў, якія праводзіліся (апроч такіх, як Дзень Няптуну, альбо Дзень жарту), галоўнай падзеяй было адзначэньне Грунвальдзкай бітвы.
Удзельнікі летніку прымалі ўдзел у 1992 г. у археалягічных раскопах пад Менскам. Дзяўчыне Юліі Качанавай пашэньціла знайсьці падчас раскопаў пярсьцёнак прыкладна XIII стагодзьдзя.
У 1992 г. на тэрыторыі летніка «Грунвальд» разьмяшчаўся на ўскрайку намётны скаўцкі лягер «Лясун» Аб’яднаньня беларускіх скаўтаў. Скаўты ўнесьлі вялікую разнастайнасьць у жыцьцё «Грунвальду» скаўцкімі гульнямі і забавамі.
Remove ads
Кіраўніцтва, выхаванцы і госьці летніка
Дырэктарам летніку быў Алесь Лозка, намесьнікам — Алесь Шалевіч.
Некаторыя з завадатараў:
- Зьміцер Марчук (удзельнік каманды кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава[4]),
- Вальжына Цярэшчанка (бард-сьпявачка),
- Віктар Івашкевіч (адзін зь лідэраў Беларускага народнага фронту),
- Генадзь Вінярскі (дырэктар і заснавальнік выдавецтва «Кнігазбор»),
- Сьвятлана Дзядова,
- Ксенія Дзягілева (мастачка),
- Валеры Пазьнякевіч (філёляг),
- Вольга Харламава (палітоляг),
- Андрэй Вашкевіч,
- Алена Леановіч,
- Алена Панада і інш..
Найбольш вядомыя з выхаванцаў зь першага заезду: Алег Грушэцкі (пісьменьнік, адзін з арганізатараў Аб’яднаньня беларускіх скаўтаў і нашчадак удзельніка Грунвальдзкай бітвы — рыцара Мацея Грушэцкага), Мікола Гракаў (скаўт-канцлер Аб’яднаньня беларускіх скаўтаў; перакладчык[5][6], дыякан Рымска-Каталіцкага Касьцёла[7]), Антон Кузьміч (перакладчык), Юлія Качанава (адзін з аўтараў тэлеперадачы «Існасьць» на БТ) [8].
Вядомыя госьці — бард Сяржук Сокалаў-Воюш, пісьменьнік Кастусь Тарасаў, гісторык Анатоль Грыцкевіч, ксёндз Ян Матусевіч.
У 1992 г. адным з арганізатараў дзіцячага летніку «Грунвальд» была Арына Вячорка (навуковы супрацоўнік Лябараторыі філязофіі і гісторыі адукацыі Беларускага Нацыянальнага інстытуту адукацыі).
Remove ads
Фотагалерэя
- Узьняцьцё сьцягу на адкрыцьці 1-га Беларускамоўнага дзіцячага летніку Грунвальд, 1990. Сьпіной — Алег Грушэцкі, тварам — Зьміцер Марчук
- Выхавацелі, завадатары і выхаванцы летніку Грунвальд, 1990. Унізе зьлева направа — Мікола Гракаў, Алег Грушэцкі, празь дзяўчыну — Зьміцер Марчук. Уверсе з крыжом на кашулі — Ксенія Дзягілява, побач Уладзімер Панада
- Выхавацелі, завадатары і выхаванцы летніку Грунвальд. Здымак у канцы зьмены. 1990. Сядзіць другі справа бард Сяржук Сокалаў-Воюш
- Падрыхтоўка да сьвяткаваньня перамогі ў Грунвальдзкай бітве, 1990
- «Конь» зь Вітаўтам на сьвяткаваньні Грунвальдзкай бітвы, 1990
- Сьвяткаваньне перамогі ў Грунвальдзкай бітве, 1990
- Экскурсія ў Нясьвіж, старэйшая харугва, 1990
- Адкрыцьцё Беларускамоўнага дзіцячага летніку «Грунвальд», 1991
- У ролі князя Вітаўта — Зьміцер Марчук на сьвяце перамогі ў Грунвальдзкай бітве, 1991
- Вітаўт з князёўнай на сьвяце перамогі ў Грунвальдзкай бітве, 1991
- Дзень жарту, 1992
- Прыманьне ўдзелу ў археалягічных раскопах, 1992
- Удзельнікі скаўцкага лягеру «Лясун», 1992
- Гульні скаўтаў (перадача чалавека праз «павуціну»), 1992
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads