Грунвальд (летнік)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Грунвальд (летнік)
Remove ads

Грунвальд — першы беларускамоўны дзіцячы летнік[1], які праводзіўся ў 1990—1993 гг. на базе дзіцячага лягеру адпачынку «Дружба», у пас. Энэргетыкаў (Койданаўскі раён, Менская вобласьць). Летнік названы ў гонар Грунвальдзкай бітвы. Арганізаваны Гарадзкім бацькоўскім камітэтам (ГБК) менскіх беларускамоўных клясаў і школаў.

Хуткія факты Дата ўтварэньня, Дата спыненьня існаваньня ...
Remove ads

Гісторыя

Летнік «Грунвальд» быў арганізаваны Гарадзкім бацькоўскім камітэтам[2][3] менскіх беларускамоўных клясаў і школаў на базе дзіцячага лягеру адпачынку «Дружба» ў пас. Энэргетыкаў (Койданаўскі раён Менская вобласьць). Грошы на гэтую справу выдзяліў Менскі абласны савет прафсаюзаў.

Першы заезд адбыўся ў жніўні 1990 году. Апошні ў 1993 годзе. Усе заезды адбываліся раз у год, у жніўні. Назва «атрады» была зьмененая на «харугвы». Усяго было чатыры харугвы: Менская, Полацкая, Віленская і Наваградзкая. Харугвы насілі толькі назву гарадоў, ня маючы дачыненьня да стаўленьня і паходжаньня дзяцей да гэтых гарадоў. Дзяцей было больш за дзьвесьці чалавек у зьмену. Галоўным чынам гэта былі вучні менскіх беларускіх клясаў і школ. У летніку былі створаны ўсе ўмовы для адпачынку: шасьціразовае харчаваньне, вандроўкі ў Нясьвіж ды на радзіму Якуба Коласа, сустрэчы зь беларускімі пісьменьнікамі, конкурсы ды гульні. Уся выхаваўчая работа ў «Грунвальдзе» вялася толькі на беларускай мове. Завадатарамі і выхавацелямі былі студэнты, настаўнікі, а таксама сябры ГБК менскіх беларускамоўных клясаў і школаў.

Сярод мерапрыемстваў, якія праводзіліся (апроч такіх, як Дзень Няптуну, альбо Дзень жарту), галоўнай падзеяй было адзначэньне Грунвальдзкай бітвы.

Удзельнікі летніку прымалі ўдзел у 1992 г. у археалягічных раскопах пад Менскам. Дзяўчыне Юліі Качанавай пашэньціла знайсьці падчас раскопаў пярсьцёнак прыкладна XIII стагодзьдзя.

У 1992 г. на тэрыторыі летніка «Грунвальд» разьмяшчаўся на ўскрайку намётны скаўцкі лягер «Лясун» Аб’яднаньня беларускіх скаўтаў. Скаўты ўнесьлі вялікую разнастайнасьць у жыцьцё «Грунвальду» скаўцкімі гульнямі і забавамі.

Remove ads

Кіраўніцтва, выхаванцы і госьці летніка

Thumb
Старэйшая харугва, 1990 год. Крайні справа — нам. дыр. Алесь Шалевіч. Унізе ў цэнтры завадатар Вадзім Чарнышоў, зьлева за ім Алег Грушэцкі, лявей Арцём Чарнышоў, лявей Мікола Гракаў, сядзіць другая зьлева — Юлія Качанава

Дырэктарам летніку быў Алесь Лозка, намесьнікам — Алесь Шалевіч.

Некаторыя з завадатараў:

Найбольш вядомыя з выхаванцаў зь першага заезду: Алег Грушэцкі (пісьменьнік, адзін з арганізатараў Аб’яднаньня беларускіх скаўтаў і нашчадак удзельніка Грунвальдзкай бітвы — рыцара Мацея Грушэцкага), Мікола Гракаў (скаўт-канцлер Аб’яднаньня беларускіх скаўтаў; перакладчык[5][6], дыякан Рымска-Каталіцкага Касьцёла[7]), Антон Кузьміч (перакладчык), Юлія Качанава (адзін з аўтараў тэлеперадачы «Існасьць» на БТ) [8].

Вядомыя госьці — бард Сяржук Сокалаў-Воюш, пісьменьнік Кастусь Тарасаў, гісторык Анатоль Грыцкевіч, ксёндз Ян Матусевіч.

У 1992 г. адным з арганізатараў дзіцячага летніку «Грунвальд» была Арына Вячорка (навуковы супрацоўнік Лябараторыі філязофіі і гісторыі адукацыі Беларускага Нацыянальнага інстытуту адукацыі).

Remove ads

Фотагалерэя

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads