Хранавое

вёска ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Хранаво́е[1] (з 1964 году — Грыбно́е[2]) — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Паводле перапісу 1917 г. засьценак Хранавое Кнорынскай (былой Амельнянскай) воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні.

У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыны.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

На пачатку 1930-ых гг. створаны калгас імя «Ягорава», працавала кузьня і ваўначоска.

З чэрвеня 1941 году да пачатку ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй.

30 ліпеня 1964 году вёска Хранавое была перайменавана ў вёску Грыбное[3].

Да 29 чэрвеня 2006 году вёска ўваходзіла ў склад Селецкага сельсавету[4].

Да 28 траўня 2013 году вёска ўваходзіла ў склад Вецярэвіцкага сельсавету[5].

Remove ads

Насельніцтва

  • 1917 год — 9 двароў, 42 жыхары
  • 2002 год — 7 двароў, 12 жыхароў
  • 2009 год — 6 чалавек[6]

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads