Гуам
астраўная тэрыторыя ЗША ў Ціхім акіяне From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гуа́м (па-ангельску: Guam) — востраў у архіпэлягу Марыянскіх астравоў у Ціхім акіяне, якая належыць ЗША.
Remove ads
Гісторыя
Выспа была адкрытая 6 сакавіка 1521 году Фэрнанам Магеланам і атрымала назву Зладзейская выспа, таму што мясцовыя жыхары не разумелі, што такое ўласнасьць і скралі з карабля дробныя рэчы. У 1668 годзе на выспу прыбылі першыя гішпанскія місіянэры. У 1898 годзе, пасьля гішпана-амэрыканскай вайны выспа была перададзена ЗША.
Пад час Другой сусьветнай вайны, у 1941 годзе выспа была акупаваная Японіяй. Акупацыя цягнулася да 21 ліпеня 1944 году. У 1950 годзе кіраўніцтва над выспай перайшло ад Вайскова-марскога флёту ЗША Міністэрству замежных справаў, тут была прынятая канстытуцыя, сфармаваны парлямэнт, жыхарам было падаравана амэрыканскае грамадзянства. З гэтага часу Гуам атрымаў унутраную аўтаномію, якая была пашыраная ў 1970 годзе.
Remove ads
Палітыка
Гуам зьяўляецца тэрыторыяй залежнай ад ЗША. Урадам выспы кіруе губэрнатар, які выбіраецца на ўсеагульных выбарах. Грамадзяне Гуаму адначасова зьяўляюцца грамадзянамі ЗША, але яны ня маюць права галасаваць у прэзыдэнцкіх выбарах ЗША.
Геаграфія
Выспа мае вульканічнае паходжаньне, абкружаная каралавымі рыфамі. Знаходзіцца ў паўночнай частцы Ціхага акіяна, паміж Гаваямі і Філіпінамі. Гуам — гэта самая вялікая і самая паўднёвая выспа з Марыянскіх выспаў.
Адміністрацыйны падзел
Гуам дзеліцца на 19 акругаў:
Эканоміка
Асновай эканомікі Гуаму зьяўляецца абслугоўваньне амэрыканскай вайсковай базы і турызм. Разьвіцьцё атрымала і рыбная лоўля.
Дэмаграфія
Насельніцтва Гуаму складаецца з наступных этнічных групаў:
- чаморы — 37,1%
- філіпінцы — 26,3%
- эўрапэоіды — 6,5%
- іншыя — 30,1%.
Асноўнай рэлігіяй зьяўляецца каталіцызм (85%). Мовамі, якімі карыстаюцца жыхары выспы зьяўляюцца: ангельская (38,3%), чамора (22,2%), філіпінская (22,2%), іншыя (17,8%).
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads