Гута (Ганцавіцкі раён)

вёска ў Ганцавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гу́та[2] — вёска ў Ганцавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці, уваходзіць у склад Нацкага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Напачатку 19 ст. невялікае сяло Слуцкага павету Менскай губэрні, належала памешчыкам Абуховічам. У 1816 годзе — 10 двароў. Паводле перапісу 1897 году вёска Круговіцкай воласьці Слуцкага павету, 31 двор, 206 жыхароў, працаваў піцейны дом. У 1909 годзе — 37 двароў 229 жыхароў.

У 1921 годзе — вёска ў Круговіцкай гміны Лунінецкага павету Палескага ваяводзтва Польшчы, 46 дамоў, 277 жыхароў.

З 15 студзеня 1940 году ў Ганцавіцкім раёне Пінскай вобласьці. З 12 кастрычніка 1940 году цэнтар Лактыскага сельсавету. У 1940 годзе ў вёсцы 73 двары, 684 жыхары.

З 8 студзеня 1954 году ў Берасьцейскай вобласьці. Паводле перапісу 1959 году 453 жыхары. З 25 сьнежня 1962 году да 30 ліпеня 1966 году ў Ляхавіцкім раёне. Паводле перапісу 1970 г. 329 жыхароў.

Remove ads

Насельніцтва

  • 1999 год — 128 жыхароў
  • 2009 год — 67 жыхароў, 59 двароў[1]

Інфармацыя для турыстаў

  • Драўляная праваслаўная капліца

Асобы

  • Іван Кірэйчык (нар. 1935) — беларускі паэт, пісьменьнік, журналіст
  • Уладзімер Марук (1954—2010) — беларускі паэт

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads