Гутка (Гомельская вобласьць)

былая вёска ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гу́тка[1] — былая вёска ў Неглюбскім сельсавеце Веткаўскага раёну Гомельскай вобласьці Беларусі.

Хуткія факты

У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджваньня жыхары (52 сям’і) пераселеныя ў 1990 годзе ў чыстыя месцы.

Remove ads

Гісторыя

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагодзьдзя як вёска ў Стаўбунскай воласьці Гомельскага павету Магілёўскай губэрні. Паводле перапісу 1897 году разьмяшчаліся ў вёсцы — школа пісьменнасьці, хлебазапасная крама; побач знаходзіўся хутар. У 1909 годзе 295 дзесяцінаў зямлі.

У 1926 годзе ў Шэйкагуткаўскім сельсавеце Сьвяцілавіцкага раёну Гомельскай акругі, працаваў паштовы пункт. У 1930 годзе жыхары ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны 9 жыхароў загінулі на фронце. У 1959 годзе ўваходзіла ў склад калгасу «40 гадоў Кастрычніка» (цэнтар — вёска Старое Закружжа).

Remove ads

Геаграфія

За 22 км на паўночны ўсход ад Веткі, 44 км ад Гомелю, 30 км ад чыгуначнай станцыі Добруш (на лініі Гомель — Вышкаў).

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Старое ЗакружжаВетка. Драўляныя хаты стаяць уздоўж прасёлкавай дарогі.

Насельніцтва

  • XIX стагодзьдзе: 1897 год — 34 двары, 232 жыхары; хутар 2 двары, 3 жыхары (паводле перапісу)
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 39 двароў, 280 жыхароў; 1926 год — 58 двароў, 295 жыхароў; 1959 год — 126 жыхароў (паводле перапісу); 1990 год — жыхары (52 сям’і) пераселеныя

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads