Гезела

жаночае асабовае імя From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гезела (Гізель), Кезела (Кізель, Кезіл, Кізіл) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Гезіла, Гезела, Кізела або Кізіла, пазьней Гізэла, Гізэль або Кізэль (Gesila, Gesela, Kisela, Kisila, Gisela[1], Giesel, Kiesel[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -гез- (-гіз-, -кез-) (імёны ліцьвінаў Геска, Гіжбэрт, Гесмонт; германскія імёны Geske, Gisbert, Gismondus) паходзіць ад гоцкага gais 'суліца, кап’ё'[4], германскага gaizá 'завостраны кій'[5].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Gizel, Gizla і Kesil[6].

У Прусіі адзначаліся прозьвішчы Gesell[7] і Giessel[8].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Jan Kiezielo (1573 год)[9]; подъданые… Василемъ Еръкевичомъ Кизиломъ (16 чэрвеня 1582 году)[10]; мещане… Федоръ Гизель (26 верасьня 1614 году)[11]; Gizel (Giziel) Eustachius Theodori Wilnensis (1621 і 1633 гады)[12]; Gizel Alexander Theodori (1631 год)[12]; Gizielowa… Gizielewicz (1636 год)[13]; domek Bartłomieja Kizielewicza (1690 год)[14]; Kiziłow (1744 год)[15]; Judyta Giezieła (1802 год)[16].

Remove ads

Носьбіты

  • Аляіз, Марта, Даніель, Станіслаў, Васіль, Элеанора, Ёсіф і Ганна Кезілы — жыхары вёскі Залесься (Браслаўскі павет), якія ўпамінаюцца ў 1775 годзе[17]

Гізілевічы (Gizilewicz) гербу Пабог[18] — літоўскі шляхецкі род[19].

Гізялевічы (Gizelewicz) — літоўскі шляхецкі род з Ашмянскага павету[20].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads