Геза (імя)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Геза (Кейза, Кейжа), Гіза (Гіжа, Гіса, Кіза, Кіжа), Гез (Гезь, Гесь, Кезь) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...
Remove ads

Паходжаньне

Гейза, Геза, Геса, Гіза або Кеза (Geiso, Geso, Gesso[1], Geso, Giso, Keso[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -гез- (-гіз-, -кез-) паходзіць ад гоцкага gais 'суліца, кап’ё'[4], германскага gaizá 'завостраны кій'[5]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Геска, Гезела (Кезела), Гізбэрт (Гіжбэрт), Гішвід, Гесімонт (Гізымант). Адзначаліся германскія імёны Geske, Gesela (Kisela), Gisbert, Gisoidis, Gesimund (Gismondus).

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Gizo (Gisz), Gizen (Gizin, Gisen)[6], Gismar (Gisemar), Gizebert, Kieswald, Keswin (Geskwin)[7].

У Прусіі бытавала імя Geze / Gesse / Gyse (1393 год)[8][9]. У 1619 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаліся Michael Gissa, Marggrabouiensis Borussus… Constantinus Giese, Dantiscanus Borussus[10].

Германскія імёны Gise і Giseke гістарычна бытавалі ў Рызе[11].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: generosisque Juskone Gyzovicz (1461 год)[12]; в бояръ керновских въ Юшка а в Кезя (21 чэрвеня 1510 году)[13]; подалъ Миколая Святковича Кгеза… светъка того Миколая Кгеза (4 лістапада 1428 году)[14]; Giza Stanislawowic (1558 год)[15]; земянинъ повету Берестейско­го… жоны своее Томилы Гижовны (18 кастрычніка 1561 году)[16]; Мицъ Кгежовичъ… Иванъ Кгезъ (1566 год)[17]; Михалъ Кгиза (1567 год)[18]; Juchim Kis (1641 год)[19]; Grzegoż Giza (1675—1677 гады)[20]; Józef Kiziewicz… Balcer Kizewicz… Kiziewiczem (1690 год)[21]; Kieziewicz (1695 год)[22]; Samuel Gesiewicz (1728 год)[23]; Eva Gizowa (8 красавіка 1763 году)[24]; Bazyli Grzegorz Gieź (1814 год)[25][a].

Remove ads

Носьбіты

  • Геза ( 1011) — біскуп Турыну
  • Кезь — кернаўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1510 годзе
  • Мікалай Сьвяткавіч Гез — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1528 годзе
  • Таміла Гіжаўна — берасьцейская зямянка, якая ўпамінаецца ў 1561 годзе
  • Мікалай Гез — вількамірскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1618 годзе[45]
  • Іван і Васіль Гісы — жыхары вёскі Жортаю (каля Чашнікаў), якія ўпамінаюцца ў 1632[46] і 1633[47] гадох
  • Ян Кеса — жыхар вёскі Каляданцаў (каля Эйшышкаў), які ўпамінаецца ў 1775 годзе[48]

Кейзы (Кейжы), Кіжэвічы і Кізевічы — літоўскія шляхецкія роды[49].

Гісічы (Gisicz) — прыгонныя вёсак Алянцу і Акушкаўшчыны, які ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[50].

Гесэвіц (Gessewitz), Кейза (Kiejza, Kiejzo) і Кейза-Кайзевіч (Kiejzo-Kiejzewicz) — прозьвішчы, гістарычна зафіксаваныя на тэрыторыі цяперашняй Летувы[51].

На 1909 год існавала ўрочышча Гезаўшчына ў Слонімскім павеце Гарадзенскай губэрні[52].

На гістарычнай Браслаўшчыне існуе вёска Гізаўшчына, у гістарычнай ПрусііГезаў.

Remove ads

Заўвагі

  1. Таксама:
    • Кежун (адзначалася германскае імя Gizon[26]): Kieżun (1909 год)[27];
    • Гесьвіл (адзначалася старажытнае германскае імя Gisoildis[28]): Кгесвил Кгаилеявичъ (1528 год)[29];
    • Кісьвін (адзначалася старажытнае германскае імя Gisoinus[30]): Кисвинусу у Медницох чоловекъ (1440—1492 гады)[31];
    • Гезгалд, Гежгаўт (адзначалася германскае імя Giesguth[32]): Marina Giesgołdowna (1705 год)[33], Гезгалды (Giezgołd) гербу Дубарог і Гезгаўты (Giezgowt) гербу Гіпацэнтаўр — літоўскія шляхецкія роды[34], Ґежґаўты — літоўскі шляхецкі род[35];
    • Кезгін, Кішкін (адзначалася старажытнае германскае імя Gisekin[36], пазьнейшае Giesken[37]): людеи наших в Городенском повете в Жерославскои волости… Сенка Кишкиновича (5 чэрвеня 1511 году)[38], Słuzba bartnikow Strazdow… Adam Kezgin (24 чэрвеня 1695 году)[39];
    • Кейсман (адзначалася старажытнае германскае імя Gezman[40], пазьнейшае Kiessmann[41]): на тэрыторыі цяперашняй Летувы фіксавалася прозьвішча Кейсман у летувізаванай форме[42];
    • Кезмарк: ленътвоиту места Полоцкого Якубу Кезмарковичу (28 чэрвеня 1505 году)[43];
    • Геждаўд: Геждаўды (Gieżdowd) — літоўскі шляхецкі род з Ашмянскага павету[44]

Крыніцы

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads