Гізбэрт

мужчынскае асабістае імя From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гізбэрт, Гіжбэрт, Гісбарт — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Гізбэрт (Gisebert, Gisbert) і Бердыгіс (Berdegis) — імёны германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -гез- (-гіз-, -кез-) (імёны ліцьвінаў Геска, Гезела, Гесмонт; германскія імёны Geske, Gesela, Gismondus) паходзіць ад гоцкага gais 'суліца, кап’ё'[2], германскага gaizá 'завостраны кій'[3], а аснова -берт- (-бэрт-, -барт-) (імёны ліцьвінаў Зыбарт, Кібарт, Любарт; германскія імёны Siebart, Kibart, Lubert) — ад германскага berhta 'яркі'[4].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Gizebert[5].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Giżbertem Wonpitenem (15 красавіка 1648 году)[6]; iegomosci panu Giżbertowi… sławetnemu Giżbertowi Wonpitenowi… pan Giżbert Wonpiten (29 красавіка 1648 году)[7]; sławetny pan Jan Gizbert, mieszczanin Wileński (25 сакавіка 1671 году)[8]; na seniorow zboru Kalwinskiego… pana Jana Gizberta (1 чэрвеня 1671 году)[9]; Janem Gizbertem (10 сакавіка 1676 году)[10]; его милости п. Михалу Гизбертови талеровъ двадцать[11], его мил. п. Маxалу Гизбертови (1711 год)[12]; imć p. Krzysztofa Studnickiego Gizberta — strażnika powiatu Oszmiańskiego (26 жніўня 1755 году)[13]; z imć panem Krzysztofem Stadnickim, Gizbertem (18 верасьня 1755 году)[14]; imć p. Krzystofa Studnickiego Gizberta (20 верасьня і 2 кастрычніка 1755 году)[15]; F. Simeon Gisbert 2.di Cursus (1754 год)[16]; Józef Gizbert Stadnicki (1765 год)[17]; Ignacy Gizbert sędzia pow. dyneburskiego (18 жніўня 1788 году)[18]; Pawlina Gisbortt (1805 год)[19].

Remove ads

Носьбіты

  • Міхал Гізбэрт Студніцкі — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, скарбнік ашмянскі ў 1713—1732 гадох[20]
  • Юзэф Гізбэрт Студніцкі — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, стражнік ашмянскі ў 1737—1764 гадох[21]
  • Міхал Гізбэрт Студніцкі — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, стражнік ашмянскі ў 1774—1783 гадох[22]
  • Марцін Гізбэрт — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, мечнік старадубскі ў 1787 годзе[23]

Гізбэрты (Gizbert) гербаў Котвіца і Навіналітоўскі шляхецкі род зь Вільні і Віленскага павету[24].

Студніцкія-Гізбэрты[25] гербу Навіна — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[24].

Гізбэрты — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Сьвянцянаў[26].

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads