Дабрапольле
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дабрапо́льле (па-ўкраінску: Добропілля) — места абласнога падпарадкаваньня ва Ўкраіне, у Данецкае вобласьці. Месца знаходжаньня раённае ўправы Дабрапольскага раёну. Места разьмешчанае на ўсход ад Данецку на 58 км. Меская рада кіруе акрамя местам Дабрапольле мястэчкамі Беліцкае й Белазёрскае.
Remove ads
Remove ads
Час заснаваньня
Першае вядомае паселішча на месцы месты быў хутар Парасковіеўка. Гэта было дзесьці ў 1840-я гадах. Стан места Дабрапольле атрымала ў 1953 року.
Меская гаспадарка
Найбольш высокаразьвіта пераапрацоўка каменнага вугля. Ёсьць вытворчасьць будматэрыялаў, харчовая прамысловасьць (хлебазавод, малочны завод), завод вытворчасьці кармоў для жывёлы. У месьце ёсьць лякарня, 7 мэдпунктаў, 8 сярэдніх школаў, 2 кінатэатры, 2 палацы культуры, 6 бібліятэк, 2 паркі адпачынку.
Насельніцтва
Насельніцтва места складае 35 977 жыхароў (2006). Разам з падпарадкаванымі мескае радзе Дабрапольля мястэчкамі агульная колькасьць жыхароў складае 72 817 чалавек. На пачатак 2004 году насельніцтва складала— 34,5 тыс. чалавек. Пад час перапісу Ўкраіны 2001 году насельніцтва Дабрапольля было 35 977 асобаў, зь якіх 38,50% вызначылі роднаю моваю ўкраінскую, 60,97% — расейскую, 0,14% — беларускую, 0,02% — армянскую й малдаўскую, 0,01% — баўгарскую, нямецкую, польскую, румынскую й грэцкую мовы[2].
Народны склад насельніцтва места Дабрапольле па стане на 2001 рок[3]
колькасьць | частка, % | |
украінцы | 51 942 | 71,3 |
расейцы | 18 824 | 25,9 |
беларусы | 766 | 1,1 |
татары | 304 | 0,4 |
грэкі | 116 | 0,2 |
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads