Дамінік Мікалай Радзівіл
(1643—1697) канцлер вялікі літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дамінік Мікалай Радзівіл (верасень 1648 або 1653 — 27 ліпеня 1697) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падскарбі надворны літоўскі (1677—1681), падканцлер (1681—1690) і канцлер вялікі літоўскі (з 1690).
Быў старостам лідзкім, ваўкавыскім і вярбілаўскім. 3 1690 ардынат на Клецку.
Remove ads
Біяграфія
Зь нясьвіскай лініі роду Радзівілаў гербу «Трубы», сын Аляксандра Людвіка, ваяводы полацкага, і Люкрэцыі Марыі Строзі. Заснавальнік малодшай (клецкай) лініі роду.
Навучаўся ў Італіі[2]. Удзельнічаў у бітве з туркамі пад Хоцінам 1673 і ў вайне 1683. Абіраўся паслом на соймы 1669 (удзельнічаў у абраньні каралём і вялікім князем Міхала Вішнявецкага), 1674 (падтрымаў абраньне Яна Сабескага), 1676, 1681. Маршалак Галоўнага Трыбуналу ў 1685.
Першы раз ажаніўся з Ганнай Мар’янай Палубінскай, другі — з Ганнай Крыстынай Любамірскай. У першы шлюбе меў дачок Люкрэцыю Кацярыну, Адэляіду Цэцылію, Соф’ю і Мар’яну, а таксама сыноў Яна Мікалая Аляксандра, Мікалая Фаўстына, Фэлікса і Міхала Антонія[3].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads