Аляксандар Людвік Радзівіл

(1594—1654) маршалак вялікі літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Аляксандар Людвік Радзівіл
Remove ads

Алякса́ндар Лю́двік Радзіві́л (4 жніўня 1594, места Нясьвіж — 23 сакавіка 1654, места Балёньня) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Стольнік (1626—1630) і крайчы вялікі літоўскі (1630—1631), ваявода берасьцейскі (1631—1635), маршалак надворны (1635—1637) і вялікі літоўскі (1637—1654), ваявода полацкі (1654).

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...

Па сьмерці бацькі атрымаў маёнткі Белую і Дакудаў у Берасьцейскім ваяводзтве, Грэск у Наваградзкім ваяводзтве, Крожы ў Жамойці, па сьмерці брата Яна Юрыя — Карэлічы. У 1636 годзе стаў нясьвіскім ардынатам[2]. Трымаў Магілёўскае войстаўства (з 1632), быў старостам слонімскім (1635—1642), ліпіцкім, брацлаўскім, шадаўскім, нававольскім, юрбарскім і аліцкім.

Remove ads

Біяграфія

Thumb Thumb
Тэкля Ганна Валовіч і Люкрэцыя Марыя Строзі. Г. Ляйбовіч, 1758

Зь нясьвіскай лініі роду Радзівілаў гербу «Трубы», сын Мікалая Крыштапа «Сіроткі», ваяводы віленскага, і Альжбеты Яўхіміі зь Вішнявецкіх. Меў старэйшых братоў Яна Юрыя, кашталяна троцкага, Жыгімонта Караля, ваяводу наваградзкага, і Альбрэхта Ўладзіслава, кашталяна віленскага.

Навучаўся ў Нясьвіжы, Нямеччыне, падарожнічаў у Францыю, Італію. Удзельнічаў у бітве з туркамі пад Хоцінам 1621 году, у баях пад Смаленскам у часе вайны з Маскоўскай дзяржавай (1632—1634).

У 1626 годзе атрымаў урад стольніка вялікага літоўскага, у 1630 годзе — крайчага вілякага літоўскага, у 1631 годзе — ваяводы берасьцейскага. Браў удзел у абраньні каралём і вялікім князем Уладзіслава Вазы ў 1632 годзе і Яна Казімера ў 1648 годзе. У 1635 годзе стаў маршалкам надворным літоўскім, у 1637 годзе — маршалкам вялікім літоўскім. У 1654 годзе атрымаў урад ваяводы полацкага.

Аднавіў Магдэбурскае права месту Белай, збудаваў у ёй замак і заснаваў акадэмію. У 1640 годзе ў Нясьвіжы на юбілей ордэна езуітаў паклаў у Фарным касьцёле натуральнай велічыні сэрца, адлітае з золата[3].

У 1623 годзе ажаніўся з Тэкляй Ганнай (1608—1638), дачкой падканцлера вялікага літоўскага Гераніма Валовіча (пам. 1636) і Альжбеты Гаслаўскай. У шлюбе нарадзіліся дзеці:

  • Мікалай Крыштап
  • Альбрэхт
  • Юры
  • Міхал Казімер (1625—1680), гетман польны літоўскі
  • Ян
  • Ганна Яўхімія (1628—1663), жонка старосты вялюнскага і радамскага Станіслава Адольфа Дэнгафа (1617/1620—1653)
  • Яна Кацярына (1637—1665), жонка ваяводы мальбарскага графа Якуба Вэйгера (пам. 1657) і падканцлера кароннага графа Багуслава Ляшчынскага (1614—1659)
  • Францішка

У 1639 годзе пабраўся шлюбам з Кацярынай Яўгеніяй, дачкой ваяводы віленскага Януша Тышкевіча (каля 1572—1642) і Барбары Нарушэвіч (каля 1580—1627). У 1642 годзе сужэнцы разьвяліся. У шлюбе нарадзіліся дзеці:

  • Людвік
  • Элеанора

У кастрычніку 1642 году ажаніўся з італьянскай арыстакраткай Люкрэцыяй Марыяй Строзі (пам. 1694), у шлюбе зь якой нарадзіліся дзеці:

Памёр у Балёньні, куды выехаў на лячэньне. Сын Міхал Казімер перавез труну зь целам князя ў Нясьвіж і пахаваў у родавай крыпце касьцёла езуітаў[4].

Remove ads

Галерэя

У картцы да артыкула прыводзіцца партрэт зь Нясьвіскай партрэтнай галерэі, напісаны каля 1733 году невядомым мастаком. У 1950 годзе на загад уладаў СССР гэты партрэт перадалі Польшчы, цяпер ён захоўваецца ў Нацыянальным музэі ў Варшаве.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads