Дам’яна Дам’яні

італьянскі кінарэжысэр, сцэнарыст, актор From Wikipedia, the free encyclopedia

Дам’яна Дам’яні
Remove ads

Дам’я́на Дам’я́ні (па-італьянску: Damiano Damiani; 23 ліпеня 1922, Пазіяна ды Пардэнонэ, Фрыулі, Італія — 7 сакавіка 2013, Рым, Ляцыё, Італія) — італьянскі кінарэжысэр, сцэнарыст, актор.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Дам’яна Дам’яні навучаўся ў мілянскай акадэміі Брэры, у 1947 зьняў першы дакумэнтальны фільм «La banda d’Affari».

У 1946 стаў сябрам так званай «Вэнэцыянскай групы» разам з Фэрнанда Каркупіна, Уга Пратам і Дына Баталья, дзе маляваў коміксы.

Стварыўшы шэраг сцэнароў, у 1960 року зьняў першы мастацкі фільм «Памада». 1960-я сталі «залатым дзесяцігодзьдзем» Дам’яні. Ягоны фільм 1962 року «Артураў востраў» атрымаў «Залатую ракавіну» Сан-Сэбаст’янскага кінафэстывалю; яго пачалі хваліць крытыкі, а фільмы карысталіся папулярнасьцю.

У 1966 року ён зьняў фільм «Quién sabe?», адзін зь першых і самых вядомых «палітычных» спагеці-вэстэрнаў[1]. У 1968 «Днём савы» пачаў сэрыю фільмаў, у якіх сацыяльная крытыка была злучаная з пакручастымі сюжэтамі. Фільм «Прызнаньне камісара паліцыі пракурору рэспублікі» 1971 року атрымаў Залаты прыз 7-ага маскоўскага кінафэстывалю[2].

У 1973 Дам’яні дэбютаваў у ролі актора ў фільме Флярэстана Ванчыні «Забойства Матэоцьці».

У 1982 року зрэжысаваў культавы фільм жахаў «Эміцівіль II: Утрапёнасьць». У 1984 року распачаў адзін з самых вядомых італьянскіх тэлесэрыялаў «Спрут» пра тагачасную італьянскую мафію. Апошнім ягоным мастацкім фільмам стаў «Assassini dei giorni di festa» 2002 року.

Remove ads

Фільмаграфія

Сцэнарыст

  • Юдыт і Алатэрн (1959)

Рэжысэр

  • Памада (Il rossetto, 1960)
  • Забойца (Il sicario, 1960)
  • Артураў востраў (L’isola di Arturo, 1962)
  • Нуда (La noia, 1963)
  • Узьяднаньне (La rimpatriata, 1963)
  • Закаханая ведзьма (La Strega in amore, 1966)
  • Quien sabe? (1966)
  • Una ragazza piuttosto complicata (1967)
  • Дзень савы (Il giorno della civetta, 1968)
  • Найпрыгажэйшая жонка (La moglie più bella, 1970)
  • Сьледзтва скончанае, забудзьце (L’istruttoria è chiusa: dimentichi, 1972)
  • Прызнаньне камісара паліцыі пракурору рэспублікі (Confessioni di un Commissario di Polizia al Procuratore della Repubblica) (1971)
  • Джыралімоні, монстар з Рыму (Girolimoni, il mostro di Roma, 1972)
  • Усьмешка вялікай спакусьніцы (Sorriso del grande tentatore, 1974)
  • Навошта забіваць судзьдзю (Perché si uccide un magistrato, 1974)
  • Геній, два партнэры і лох (Un genio, due compari, un pollo, 1975)
  • Да пабачэньня і амэн (Goodbye e amen, 1977)
  • Я баюся (Io ho paura) (1977)
  • Чалавек на каленях (Un uomo in ginocchio) (1978)
  • Папярэджаньне (L’Avvertimento, 1980)
  • Эміцівіль II: Утрапёнасьць (Amityville II: The Possession, 1982)
  • Словы і кроў (Parole e sangue, 1983, ТБ)
  • Спрут (La Piovra, 1984, ТБ)
  • Датычнасьць піцы (Pizza Connection, 1985)
  • Рассьледаваньне (L’inchiesta, 1986)
  • Вобраз места (Imago urbis, 1987)
  • Гульня ў разаніну (Gioco al massacro, 1989)
  • Ленін… Цягнік (Lenin… The Train, 1990, ТБ)
  • Цёмнае сонца (Il sole buio, 1990)
  • Чалавек пашаны (Uomo di rispetto) (1992)
  • Анёл зь пісталетам (L’angelo con la pistola, 1992)
  • Una bambina di troppo (1994, ТБ)
  • Любі ворага твайго (Ama il tuo nemico, 1999, ТБ)
  • Алекс — баран (Alex l’ariete, 2000)
  • Любі ворага твайго 2 (Ama il tuo nemico 2, 2001, ТБ)
  • Магчымы іншы сьвет (Un altro mondo è possibile, 2001)
  • Assassini dei giorni di festa (2002)
Remove ads

Прэміі і ўзнагароды

  • «Залатая ракавіна» Сан-Сэбаст’янскага кінафэстывалю за «Артураў востраў» (1962)
  • Ганаровая згадка Міжнароднай фэдэрацыі кінакрытыкаў на Бэрлінскім кінафэстывалі за Ўзьяднаньне (1963)
  • «Срэбны мядзьведзь» 35-га Бэрлінскага міжнароднага кінафэстывалю — Ганаровая згадка за «Датычнасьць піцы» (1985)
  • прэмія «Давід ды Данатэльлё» Alitalia за «Рассьледаваньне» (1986)
  • Залаты прыз 7-га Маскоўскага міжнароднага кінафэстывалю за «Прызнаньне камісара паліцыі пракурору рэспублікі» (1971)[2]

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads