Данілаўская Буда
вёска ў Ельскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Буда, Данілаўка.
Данілаўская Буда (з 1929 году — Данілаўка) — вёска ў Беларусі, у складзе Дабрынскага сельсавету Ельскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 122 чал. (2004). Знаходзіцца за 2 км на поўдзень ад места і чыгуначнай станцыі Ельск (лінія Каленкавічы — Оўруч), за 179 км ад Гомелю; на аўтамабільнай дарозе Ельск — Нароўля.
Remove ads
Гісторыя
Упершыню Данілаўская Буда згадваецца ў XIX ст. як вёска ў складзе Каролінскай воласьці Мазырскага павету Менскай губэрні. Паводле вынікаў перапісу (1897) тут існавала крама.
Насельніцтва
- XIX стагодзьдзе: 1897 — 26 двароў, 153 жыхары (паводле перапісу)
- XX стагодзьдзе: 1917 — 243 жыхары; 1921 — 284 жыхары; 1940 — 76 двароў, 276 жыхароў; 1959 — 379 жыхароў (паводле перапісу)
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 64 гаспадаркі, 122 жыхары[1]
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads