Даніла Нячаеў
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дані́ла Няча́еў (нар. 30 кастрычніка 1999 году) — беларускі футбаліст, абаронца жодзінскага «Тарпэда-БелАЗу». Атрымаў адукацыю інжынэра-праграмоўцы[3].
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
З 2017 году, пасля выхаду магілёўскага «Дняпра» ў Найвышэйшую лігу, пачаў гуляць за дублюючы склад клюбу. У жніўні 2017 году поруч зь іншымі маладымі гульцамі склаў паўнавартасны трохгадовы кантракт з магілёўцамі[4]. У 2018 годзе пачаў прыцягвацца і да асноўнага складу. Дэбютаваў у асноўнай камандзе магілёўцаў 24 лістапада 2018 году, адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў у матчы супраць менскага «Дынама» (0:3) на пазыцыі левага абаронцы.
У лютым 2019 году, пасьля таго як стала вядома пра аб’яднаньне «Дняпра» зь менскім «Промнем», выправіўся на прагляд у аб’яднаную каманду, але не падышоў і пазьней далучыўся да «Ліды». У сакавіку 2019 году афіцыйна быў даданы да складу аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро», і быў выпраўлены ў арэнду ў лідзкі клюб[5]. У складзе «Ліды» быў трывалым гульцом пачатковага складу. У лютым 2020 году пасьля прагляду падпісаў кантракт з бабруйскай «Белшынай»[6]. Пачынаў сэзон 2020 году ў дублі, аднак неўзабаве замацаваўся ў асноўнай камандзе. Гуляючы ў якасьці абаронцы, за сэзон забіў гол і аддаў 5 галявых перадачаў, што ня выратавала бабруйскі клюб ад вылету ў Першую лігу.
У студзені 2021 году перайшоў у барысаўскі БАТЭ[7], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У сакавіку 2023 году праз забарону Міністэрства спорту і турызму ня быў дапушчаны да чэмпіянату Беларусі і пэўны час ня браў удзел у афіцыйных матчах. У ліпені 2023 году нарэшце падпісаў новы кантракт з клюбам[8] і неўзабаве ўзяў удзел у матчах кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў УЭФА супраць альбанскага «Партызані». У сьнежні 2023 году пакінуў БАТЭ[9].
У студзені 2024 году афіцыйна быў дапушчаны да прафэсійнай дзейнасьці спартоўца ў Беларусі камісіяй пры Генпракуратуры[10]. У лютым 2024 году далучыўся да жодзінскага «Тарпэда-БелАЗу»[11].
Міжнародная
4 верасьня 2020 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў у адборачным матчы чэмпіянату Эўропы супраць зборнай Нідэрляндаў (0:7). 24 сакавіка 2021 году дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі, адгуляўшы другі тайм таварыскага матчу супраць зборнай Гандураса (1:1).
Remove ads
Дасягненьні
БАТЭ:
- Срэбны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2021
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2022, 2024
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2021
- Уладальнік Супэркубка Беларусі: 2022
- У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2022
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads