Даргіла

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Даргіла (Даргель), Драгіл (Дрогель, Драгал, Драгул) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Дрогіла або Дрогул (Drogila[1], Drogulus[2], Drogili) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова дрог- (дорг-) (імёны ліцьвінаў Доргень, Даргвойн, Драгат; германскія імёны Drogen, Драгабода, Drogat) паходзіць ад бургундзкага drogo 'ваяр'[4].

Імя Дрогель (Дрогал) гістарычна бытавала ў Польшчы: Creth cum uxore Petrana et filio Drogel (XII ст.); Homo dictus Ivan Drogolouicz de Czarthouiecz (1461 год)[5].

У Памор’і адзначалася прозьвішча Dargel[6].

У Прусіі бытавала прозьвішча Dargel[7].

У Польшчы адзначаецца прозьвішча Драгель (Dragiel)[8].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: въ Ясвоинскои волости… а Доркгеля Буркгевича… Доркгель Буркгевичъ (1523 год)[9]; люди господарскии витебъские подводные… а Дракуля (20 красавіка 1539 году)[10]; Macziey Drawgiła (24 верасьня 1585 году)[11]; Jęndrzey Draugilewicz (20 лістапада 1604 году)[12]; подле дому з одного боку Марка Драгиля (2 студзеня 1657 году)[13]; подле дому Левона Драгиля (6 траўня 1657 году)[14]; Stanisław Dragał (11 кастрычніка 1664 году)[15]; Drogelowna… Dragula… Draguły (1671—1681 гады)[16]; Anna Dargiel (1743 год)[17]; Awsiey Drahił (1746 год)[18].

Remove ads

Носьбіты

Даргелі — парафіяне касьцёла ў Забелі (Полацкі дэканат) на 1798 год[20].

Даргелевічы — літоўскі шляхецкі род[21].

У XVI ст. існавала «поле» Драгілы (Дрогилы) у Жамойцкім старостве[22].

На 1900—1906 гады існавала вёска Даргелева[23][24], а на 1906 год — фальварак Даргелі ў Дрысенскім павеце Віцебскай губэрні[25].

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads