Бурга

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Бурга (Борг) — мужчынскае імя.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Бурга (Burga, Burgio) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -бург- (-борг-) паходзіць ад гоцкага bairgan 'прыносіць у бясьпечнае месца' або baurgs 'замак, горад'[2][3]. Сярод ліцьвінаў бытавала імя Бургела, адзначалася германскае імя Burgel (Burgala). Апроч таго, існуе іменная аснова -буг- (-бук-), якая ёсьць скарочанай формай (гіпакарыстыкам) асновы -бург- (-борг-)[4].

Адпаведнасьць імя Бурга германскаму імю Burgo (Burga) сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[5].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Burg (Burch, Borg), Burkart (< Burghart), Golburg, Herburga (Herborga), Ilburg, Rydburg, Wilburg, Wezynborg (Wisynbork, Wisemburg)[6].

У 1641 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Achatius Borck, Nobilis Borussus, у 1642 годзе — Michael Borck, Dantiscanus Prussus… Georgius Burchardi, Elbingensis Prussus[7].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: въ Ясвоинскои волости… а Доркгеля Буркгевича… Доркгель Буркгевичъ (1523 год)[8]; terris Burgowsczysna (1 траўня 1525 году)[9]; Adam Borgiewicz (9 лютага 1785 году)[10].

Remove ads

Носьбіты

  • Мацей Бургевіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1586 годзе[11]
  • Мацей Багданавіч Барговіч (Боргович) — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1586 годзе[12]

У XVI ст. існавала ніва-селішча Бургоўшчына (Бурговщизна) у Жамойцкім старостве[13].

У 1568 годзе ўпаміналася зямля Бургішкі, у 1666 годзе — грунт Бургішкі ў Жамойцкім старостве[14].

На 1903 год існавала вёска Бургішкі ў Шавельскім павеце Ковенскай губэрні[15].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads